Новая форма прапановы аб наданнi статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi элементам нематэрыяльнай культурнай спадчыныНовая форма прапановы аб наданнi нематэрыяльнай культурнай каштоўнасці статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi ўстаноўлена пастановай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 30.11.2022 № 110 адпаведна пункту 2 артыкула 90 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры. Такі чынам, усе прапановы аб наданні элементам НКС статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці з 1 студзеня 2023 года павінны быць падрыхтаваны па новай форме. Агульны аб’ём звестак, уключаных у прапанову, істотна павялічыўся, галоўным чынам, за кошт раздзелаў, прысвечаных навуковай апрацоўцы і мастацкай ацэнцы культурнай каштоўнасці, прадугледжаных Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб культуры. Раней гэтыя звесткі, а таксама абгрунтаванне неабходнасці надання нематэрыяльнай культурнай каштоўнасці статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці выкладаліся навукоўцамі ў экспертным заключэнні. Зараз неабходна будзе іх змясціць у адпаведных раздзелах формы, таму работу па падрыхтоўцы прапановы рэкамендуецца весці ў цесным супрацоўніцтве з прадстаўнікамі навуковай супольнасці. Прапануецца таксама змяніць парадак публікацыі звестак пра нематэрыяльная культурныя каштоўнасці ў Нацыянальным інвентары нематэрыяльнай культурнай спадчыны на сайце “Жывая спадчына Беларусі”. Даслаць звесткі для рэдакцыі і публікацыі можна ўжо пасля запаўнення раздзелаў 1, 2, 6 і 7. Узгадненне са спецыялістамі матэрыялаў фіксацыі культурнай каштоўнасці дазволіць лепш падрыхтааць іх да навуковай апрацоўкі і мастацкай ацэнкі. Для супрацоўніцтва са спецыялістамі Нацыянальнага інвентара нематэрыяльнай культурнай спадчыны па падрыхтоўцы прапановы аб наданнi статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi неабходна даслаць ліст аб арганізацыйна-метадычнай дапамозе на электронны адрас установы адукацыі “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў” buk@buk.by, тэлефон канцылярыі +375 17 3511409 Даслаць матэрыялы фіксацыі нематэрыяльнай культурнай каштоўнасці для ўзгаднення, рэдакцыі і публікацыі на сайце “Жывая спадчына Беларусі” можна на адрас heritage.bel@gmail.com, тэлефон для даведак +375 17 3685938 Спампаваць новую форму прапановы можна ў раздзеле Рэсурсы – Метадычныя рэкамендацыі Форум для отзывов 1 не существует. |

