Апублікавана выданне "Матэрыялы па выкарыстанню нематэрыяльнай культурнай спадчыны для развіцця турызму ў Рэспубліцы Беларусь"
05.10.2022
Па замове дзяржаўнай установы "Нацыянальнае агенцтва па турызму" падрыхтаваны "Матэрыялы па выкарыстанню нематэрыяльнай культурнай спадчыны для развіцця турызму ў Рэспубліцы Беларусь".
У кнізе прааналізаваны сутнасць і значэнне нематэрыяльнай культурнай спадчыны, асноўныя паняцці сферы аховы НКС, апісаны вобласці нематэрыяльнай культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь, прадстаўлены рэкамендацыі па рабоце з нематэрыяльнымі каштоўнасцямі ў турызме. Аўтар выдання Філіпчык Дзяніс Уладзіміравіч, кандыдат гістарычных навук, выкладчык кафедры этналогіі, музеялогіі і гісторыі мастацтваў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, добра знаёмы з тэарэтычнымі і практычнымі аспектамі аховы спадчыны.
Матэрыялы даследавання адрасуюцца спецыялістам у сферы турызму, супрацоўнікам абласных упраўленняў культуры, спорту і турызму, выкладчыкам вышэйшых навучальных устаноў, студэнтам турыстычных спецыяльнасцей, а таксама шырокаму колу зацікаўленых у захаванні і якаснай прэзентацыі нематэрыяльнай спадчыны Беларусі.
Матэрыялы зборніка апублікаваны на сайце Нацыянальнага агенцтва па турызму.
Форум для отзывов 1 не существует. |

