У Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь уключаны больш 100 элементаў НКС

На сайце “Жывая спадчына Беларусі” апублікаваны новыя статыстычныя звесткі аб нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях. Раней ужо пісалі, што ў 2021 годзе статус гісторыка-культурнай каштоўнасці атрымалі 11 элементаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны.

Усяго ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь уключаны 156 адметных праяў нематэрыяльнай творчасці чалавека, сярод іх

46 традыцыйных рамёстваў;

23 традыцыйныя цырымоніі;

14 выканальніцкіх мастацтваў;

11 рэгіянальных праяў традыцыйнай кухні;

6 праяў светапогляду і міфалогіі;

5 вусных традыцый;

51 геральдьчны і тапанімічны аб’ект.

Найбольшая колькасць элементаў НКС у Дзяржспіс прапанавана Віцебскай (20) і Гродзенскай (19) абласцямі, на другім месцы – Брэсцкая (18) і Мінская (17) вобласці, на трэцім – Магілёўская (15) і Гомельская (13) вобласці. У 2019 годзе да інвентарызацыі НКС далучыўся г.Мінск, які на сённяшні дзень у Дзяржспісе мае тры элементы НКС.

У раздзеле сайта Рэсурсы / Інфармацыйна-аналітычныя матэрыялы апублікаваны:

СПІС ЭЛЕМЕНТАЎ НЕМАТЭРЫЯЛЬНАЙ КУЛЬТУРНАЙ СПАДЧЫНЫ, уключаных у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь 

Статыстычныя звесткі пра нематэрыяльныя гісторыка-культурныя каштоўнасці 

Спіс нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, уключаных у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь у 2021 годзе

Спіс нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, уключаных у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь у 2020 годзе

Спіс нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, уключаных у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь ў 2017 - 2019 гадах

Кароткае апісанне ўсіх элементаў НКС, фота- і відэаматэрыялы апублікаваны ў раздзеле сайта Інвентар НКС

Безымянный.JPG


Зварот да спісу


Форум для отзывов 1 не существует.