Статус гісторыка-культурнай каштоўнасці ў 2021 годзе атрымалі 11 элементаў НКС

Статус гісторыка-культурнай каштоўнасці ў 2021 годзе атрымалі 11 элементаў НКС

28.12.2021

На працягу 2021 году статус гісторыка-культурнай каштоўнасці атрымалі 11 элементаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны – гэта 7 рэгіянальных мастацкіх традыцый выцінанкі, традыцыйныя тэхналогіі бандарства ў Іванаўскім і ткацтва ў Лепельскім раёне, велікодны карагод ў Маладзечанскім і музычна-інструментальная традыцыя ў Смаргонсікім раёне. У Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь на сённяшні дзень уключаны 156 адметных праяў нематэрыяльнай творчасці чалавека, з іх 105 элементаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны. Спасылкі на адпаведныя пастановы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь размешчаны ў раздзеле сайта Заканадаўства, а звесткі пра нематэрыяльныя гісторыка-культурныя каштоўнасці ўключаны ў асобныя раздзелы Інвентара НКС:

Мастацтва выцінанкі Брэсцкай вобласці

Мастацтва выцінанкі Віцебскай вобласці

Мастацтва выцінанкі Гомельскай вобласці

Мастацтва выцінанкі Гродзенскай вобласці

Мастацтва выцінанкі Магілёўскай вобласці

Мастацтва выцінанкі Мінскай вобласці

Мастацтва выцінанкі г.Мінска

Тэхналогіі выбару драўлянага бандарнага посуду ў Іванаўскім раёне

Ткацтва посцілак у тэхніцы аднабаковага перабору ў Лепельскім раёне

Велікодны карагод ў аг.Маркава Маладзечанскага раёна

Музычна-інструментальная традыцыя Смаргонскага раёна

Дзяржспіс-3.JPG


Зварот да спісу


Форум для отзывов 1 не существует.