Выстава выцінанкі "Уснежка"
З 19 снежня па 14 лютага 2013 года мастацкая галерэя TUT.BY запрашае на калядную выставу незвычайнай выцінанкі "Уснежка" ад Надзі Букі.
Выцінанка традыцыйна суправаджае нас падчас зімы. Яна паўсюль: ад сняжынак, зробленых у дзіцячых садах, да “мастацкіх” марозных узораў на вокнах кватэр. Ад іх неяк утульна і цёпла, калі за вокнамі зімовая сцюжа. Нездарма выцінанка стагоддзямі упрыгожвала беларускія хаты, бо гэтыя ажурныя папяровыя узоры нібы запрашаюць у нейкі фантастычны свет, па-каляднаму казачны. Творы Надзі Букі сапраўды незвычайныя. Яны здзіўляюць складанасцю тэхналогіі і свабодай фантазіі. Сняжынкі ў слоіках, мандарыны на снезе, нажніцы ў гурбе - гэта частка свету мастака, у які яна запрашае зазірнуць. Ці ведаеце Вы, што Піглас есць драўляныя прышчэпкі. Гласпія сочыць за закаханымі. Пува не можа жыць без гузікаў, а Міглас ад электраэнергіі становіцца салатавым? Выдуманыя персанажы ажылі на паперы і разляцеліся як сняжынкі.
Адкрыццё выставы: 19 снежня а 19-й гадзіне. Спецыяльны госць: музычны гурт HURMA. Галерэя TUT.BY. Вул. В. Харужай, 1а, 6-ы паверх (ГЦ “Сілуэт”). Штодзённа, акрамя выходных З 9.00 да 18.00 Тэл. +375 29 659 14 90 Уваход вольны.
Форум для отзывов 1 не существует. |

