“Захаванне НКС і устойлівае развіццё рэгіёна” – навукова-практычны семінар 16 чэрвеняМэта семінару: пазнаёміць слухачоў з методыкай распрацоўкі і рэалізацыі плана мерапрыемстваў па захаванні нематэрыяльнай культурнай спадчыны (далей – НКС), з лепшымі сусветнымі практыкамі па яе захаванню і развіццю. У праграме семінару, таксама, аналіз маніторынгу стану элементаў НКС Беларусі за 2015 г., рэкамендацыі па выніках маніторынгу, абмен думкамі, абмеркаванне праблем. Форма заняткаў падчас семінару – лекцыя, трэнінг, круглы стол. Праводзіць семінар аддзел навукова-метадычнага забесяпчэння дзейнасці па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Інстытута культуры Беларусі. Удзельнікі семінара змогуць наведаць эксперыментальную творчую этналабараторыю Івана Кірчука, якая адкрываецца ў Інбелкульце 15 чэрвеня. Просьба аб сваім удзеле паведаміць па тэлефонах 017 2675938, 017 3698357, 029 2643767 ці па электроннай пошце heritage.bel@gmail.com Аргкамітэт Форум для отзывов 1 не существует. |

