Велікодныя традыцыі і іншыя элементы нематэрыяльнай культурнай спадчыны рупліва захоўваюцца на Гродзеншчыне.18 сакавіка, напярэдадні каталіцкай Вербнай нядзелі, у цэнтры горада на пешаходнай вуліцы Савецкай адбыўся тэматычны кірмаш "Гродзенскія традыцыі да свята Вялікадня", падчас якога прайшлі майстар-класы па вырабу велікодных вербаў, пісанак і выцінанак-выбіванак.
27 сакавіка ў першы дзень каталіцкага Вялікадня ў гарадскім пасёлку Сапоцкін пройдзе свята пісанкі “Велікоднае сонейка”.
14 красавіка ў Гродзенскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці плануецца правесці свята ткацтва “Ад прадзіва да ткацтва”, прысвечанае рамёствам вобласці.
22 красавіка, напярэдадні праваслаўнага Вялікадня, святочны дабрачынны кірмаш з майстар-класамі па вырабу велікодных вербаў, пісанак і выцінанак зноў пройдзе ў гістарычнай частцы горада.
Каляндарная прымеркаванась многіх элементаў НКС не дазваляе прадставіць ўсе элементы адначасова, бо толькі пасля Вялікага паста, можна распачынаць танцы, надыходзіць час Юраўскага абраду і так, паступова, раскручваецца гадавое кола традыцыйных народных свят.
Кіраўнікі і спецыялісты ўстаноў культуры Гродзеншчыны імкнуцца данесці прыгажосць і каштоўнасць народнай спадчыны да моладзі, адмыслова падбіраючы для гэтага сучасныя формы дэманстрацыі і заахвочвання цікавасці, пры гэтым, далікатна ашчаджаюць сутнасць і цэласнасць традыцыйнай спадчыны.
Форум для отзывов 1 не существует. |

