Семінар-практыкум “Арганізацыя работы па захаванню і папулярызацыі традыцыйнай культуры рэгіёна”
21–22 лістапада ў Гродзенскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці адбыўся абласны семінар-практыкум для дырэктараў раённых Дамоў і Цэнтраў рамёстваў па тэме: “Арганізацыя работы па захаванню і папулярызацыі традыцыйнай культуры рэгіёна”. Падчас семінара было разгледжана шмат актуальных пытанняў, у тым ліку абмеркаваны вынікі Першага рэгіянальнага фестывалю абрадаў і рамёстваў “Скарбы Гродзеншчыны”; магчымасці комплекснага падыходу ў рабоце ўстаноў культуры Гродзенскага раёна па захаванню і папулярызацыі лакальных культурных традыцый і інш. Галоўным чынам, семінар быў накіраваны на практычную работу Дамоў і Цэнтраў рамёстваў па захаванню гісторыка-культурнай спадчыны. Акрамя таго, на семінары былі абмеркаваны спіс элементаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны, якія могуць прэтэндаваць на ўключэнне ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь ад Гродзенскай вобласці, а таксама кола праблем, звязанае з ідэнтыфікацыяй і інвентарызацыяй нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі на сучасным этапе. З фотасправаздачай можна азнаёміцца тут.
Форум для отзывов 1 не существует. |

