Каляндар падзей
08.04.2018
ЖЫВЫЯ ТРАДЫЦЫІ ВЯЛІКАДНЯ
Багатыя традыцыі святкавання Уваскрасення Хрыстова, якое на Беларусі мае назву Вялікдзень, штогод бываюць адлюстраваны ў шматлікіх артыкулах, фота- і відэсюжэтах. Прапануем сабраныя разам анонсы падзей 2018 года і публікацый пра святочныя звычаі.
|
04.03.2018
Гродзенскія «КАЗЮКІ» - сімвал вясны!
Традыцыйны кірмаш рамеснікаў «Казюкі» прайшоў ў Гродне ў Дзень святога Казіміра. Святы Казімір — польскі каралевіч і літоўскі княжыч памёр маладым у Гродне, пахаваны ў Вільні, і прызнаны святым. Ён лічыцца заступнікам Гродзенскай каталіцкай дыяцэзіі, моладзі, майстроў і рамеснікаў
|
|
|
18.02.2018
МАСЛЕНІЧНЫ ТЫДЗЕНЬ – 2018
Цікава ўзгадаць і наведаць мясціны, дзе захоўваюцца адметныя лакальныя традыцыі са статусам нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці. Прапануем пазнаёміцца з фота- і відэарэпартажамі вядомых этнавандроўнікаў.
|
15.02.2018
СТРЭЧАННЕ з «ПАЛЕСКІМІ НАПЕВАМІ»
15 лютага 2018 г., на Стрэчанне, журналістка і малады навуковец Алена Ляшкевіч наведала Новае Палессе і прыняла ўдзел ў свяце, якое штогод ладзіць аўтэнтычны фальклорны гурт «Палескія напевы». У прапанаваным артыкуле распавядае пра дзейнасць гурта, які знаходзіцца ў добрым стане і пра складанасці з пераемнасцю традыцыі, бо дзяцей у Новым Палессі мала, а клубу пагражае закрыццё.
|
|
|
|
|
13.01.2018
Калядныя "куры" ў Віркаве Клічаўскага раёна
Матэрыялы для маніторынгу дзейнасці па захаванню НКС і рэкамендацыі па ахове элемента Ляшкевіч А.І., малодшага навуковага супрацоўніка Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі
|
|
|
|
|
|