Брэстчына этнаграфічная

2 кастрычніка 2026 года ў 16.00 адбудзецца адкрыццё выніковай выставы праекта «Брэстчына этнаграфічная» ў мастацкім музеі Брэста. 

Гэты праект на працягу 2023-2026 гг. знаёміў аматараў традыцыйнай культуры, жыхароў і гасцей г. Брэста з адметнымі праявамі нематэрыяльнай культурнай спадчыны ўсіх рэгіёнаў вобласці.

ФБ_Мастацкі музей_Брэст_1.jpg

У экспазіцыі выставы будуць прадстаўлены традыцыйныя касцюмы, прадметы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, абрадавыя элементы Брэстчыны.

У праграме адкрыцця фінальнай выставы наведвальнікаў чакае дэманстрацыя традыцыйных народных строяў, якая дасць магчымасць даведацца, як выглядалі нашы продкі гэтага рэгіена ў першай палове ХХ стагоддзя.

Выстава будзе працаваць да 3 лістапада 2026 года.


Паводле інфармацыйных рэсурсаў філіяла «Мастацкі музей» УК «Брэсцкі абласны краязнаўчы музей»


Зварот да спісу


Форум для отзывов 11 не существует.