Культурная спадчына і турызм ў кантэксце навуковых даследванняў11 верасня 2026 г. у Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі пачне працу I Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Культурная спадчына Беларусі і турызм: міждысцыплінарныя аспекты даследавання». Яе арганізатарамі з'яўляюцца Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, дзяржаўная навуковая ўстанова «Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі». У анонсе мерапрыемства пазначана, што «ў лік актуальных задач сучаснай гуманітарыстыкі, поруч з вывучэннем і захаваннем культурнай спадчыны Беларусі, уваходзіць яе папулярызацыя. Турыстычная сфера ў гэтых адносінах валодае бязмежным патэнцыялам. Навуковаму абгрунтаванню яе далейшага развіцця, вырашэнню задач па пашырэнні пераліку цікавых турыстычных мясцін нашай краіны могуць служыць мастацтвазнаўчыя, этналагічныя, фалькларыстычныя і філалагічныя даследаванні, што праводзяцца зараз. Канферэнцыя прысвечана абмеркаванню праблем і перспектыў вывучэння культурнай спадчыны Беларусі, сучасных метадаў даследавання і інавацыйных стратэгій рэпрэзентацыі яе аб'ектаў». Тэматычнае поле:
Сувязь навукі з практыкай падкрэслівае ўдзел у канферэнцыі прадстаўнікоў арганізацый у сферы турызму, рэстаўрацыі і музейнай справы: Цэнтра па рэгенерацыі гісторыка-культурных ландшафтаў і тэрыторый, Музея гісторыі горада Мінска, Музея Марка Шагала ў Віцебску, Жлобінскага гісторыка-краязнаўчага музейнага комплексу, Музея традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я, тураператараў «Школа падарожжаў», ТАА «Зубр-тур».
Да ўдзелу ў працы навукова-практычнай канферэнцыі запрашаюцца ўсе ахвотныя.
Форум для отзывов 11 не существует. |
|


