Свята ткацтва на Мастоўшчыне

25 ліпеня пройдзе сапраўднае свята ткацтва  — «Гудзевіцкі тэкстыльны фэст»!  

Месца правядзення мерапрыемства абрана невыпадкова, бо менавіта ў Гудзевічах захоўваецца традыцыйная тэхналогія ткацтва падвойных дываноў – нематэрыяльная культурная каштоўнасць, якая ўнесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Інфармацыйныя матэрыялы пра адметную ткацкую тэхналогію Мастоўшчыны  можна  паглядзець у Інвентары нематэрыяльнай культурнай спадчыны

Наведвальнікі фестываля атрымаюць магчымасць пагрузіцца ў атмасферу традыцыйнага ткацтва. Яны даведаюцца пра стварэнне падвойных дываноў і паспрабуюць выткаць за старадаўнімі кроснамі невялікую палоску тканіны або сплесці з нітак традыцыйны народны пояс.

Падчас фэсту таксама можна пазнаёміцца з паўсядзённым і святочным адзеннем нашых продкаў з традыцыйным «мастоўскім ладам».

2026-07-17_Масты_РЦК.jpg

2026-07-22_Гродна_АМЦНТ.jpg

Дапоўняць атмасферу свята інтэрактыўныя праграмы з конкурсамі, канцэрты калектываў аматарскай творчасці, а таксама танцавальныя праграмы.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэл.: +375 1515 39313; +375 1515 62045


Паводле  ДУК «Гродзенскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці»ДУ «Мастоўскі раённы цэнтр культуры»


Зварот да спісу


Форум для отзывов 11 не существует.