Рэгіянальны кірмаш традыцыйных рамёстваў на Міншчыне

2 жніўня 2026 года ў аграгарадку Морач Клецкага раёна Мінскай вобласці пройдзе чацвёрты рэгіянальны фестываль «Кірмаш рамёстваў». На ім будуць будуць прадстаўлены асноўныя віды беларускага традыцыйнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва:

разьба па дрэве — мастацкая апрацоўка дрэва з дапамогай спецыяльных інструментаў, па традыцыі з’яўляецца адной з галоўных падзей фэсту;

саломапляценне і лазапляценне — выраб кошыкаў, капелюшоў, цацак і дэкаратыўных элементаў з прыродных матэрыялаў;

ганчарства і кераміка — дэманстрацыя працы на ганчарным крузе, выраб традыцыйнага посуду і гліняных свістулек;

ткацтва і вышыўка — прэзентацыя ручнікоў, народных строяў, паясоў і сурвэтак з традыцыйнымі рэгіянальнымі арнаментамі;

выцінанка — мастацтва выразання з паперы і тканіны.

Кірмаш-рамёстваў-2026-1.jpg

Паводле  ДУ «Клецкі раённы цэнтр культуры»


Зварот да спісу


Форум для отзывов 11 не существует.