На Любаншчыне рыхтуюцца да свята «Пятрок»Ушанаванне святых Пятра і Паўла на Любаншчыне здаўна з’яўлялася асноўным святам летняга каляндарна-абрадавага цыклу. Пятроўскія святкаванні фіксуюцца толькі ў дадзеным рэгіёне. Да сённяшняга дня мясцовыя жыхары з вялікай павагай адносяцца да яго. Традыцыйнае святкаванне Пятрака, менавіта так называецца гэта свята на Любаншчыне, раней ладзілася ў вёсках Шыпілавічы, Обчын, Жораўка, Залуг, Рачэнь, Кузьмічы, Баянічы Любанскага раёна. Сёння яно ў адноўленым выглядзе праводзіцца 12 ліпеня ў в. Шыпілавічы, куды збіраюцца пераважна жыхары вёскі, іх сваякі, госці з іншых вёсак і рэгіёнаў. Гэту страдаўнюю мясцовую традыцыю дапамагаюць падтрымліваць і захоўваць і ўдзельнікі фэсту традыцыйнай культуры «Пятровіца», які і прымеркаваны да аднаіменнага свята. Штогадовае правядзенне фэсту стала таксама ўжо традыцыйным – сёлета ён пройдзе ў 16-ты раз – і з'яўляецца істотным складнікам святкавання Пятрака ў Шыпілавічах. Фэст «Пятровіца» ўключае ў сябе работу школы традыцыйнага танца, правядзенне спеўных заняткаў, сустрэч з носьбітамі традыцыйнай культуры і шмат іншага, што дае магчымасць удзельнікам «Пятровіцы» пагрузіцца ў прастору мясцовай традыцыйнай культуры. Праграма фэсту традыцыйнай культуры «Пятровіца» ў 2026 г.:
Адноўленыя абрады і звычаі свята Пятрок у вёсцы Шыпілавічы Любанскага раёна МІнскай вобласці маюць статус гісторыка-культурнай каштоўнасці Беларусі. З інфармацыянымі матэрыяламі па элементу можна азнаёміцца ў Інвентары нематэрыяльнай культурнай спадчыны.
Форум для отзывов 11 не существует. |
|






