На адзін дзень аграгарадок Жодзішкі ў Смаргонскім раёнестане цэнтрам фестывальнага руху28 чэрвеня бягучага года на маляўнічай жодзішкаўскай зямлі пад адкрытым небам адбудуцца два адметных мерапрыемствы, аб'яднаныя адной ідэяй – ахова і папулярызацыя мясцовых традыцыйных выканальніцкіх мастацтваў. Адну з адметных музычна-інструментальных традыцый – «Смаргонскія найгрышы» – захоўваюць у Смаргонскім раёне. Гэтая праява мясцовай традыцыйнай культуры ў 2021 г. атрымала статус гісторыка-культурнай каштоўнасці. 28 чэрвеня ў 11:00 у былой сядзібе аграгарадка Жодзішкі распачнецца рэгіянальны фестываль народнай інструментальнай музыкі «Іграю, як знаю, скачу, як хачу». Тут загучаць старадаўнія мелодыі, а майстэрства музыкаў яшчэ раз нагадае пра багацце і разнастайнасць культурнай спадчыны Смаргоншчыны. У 14:00 на пляцоўцы Жодзішкаўскага Дома культуры адбудзецца фестываль побытавых танцаў «Жодзішкаўскі карагод», дзе сустрэнуцца танцавальныя пары з розных куткоў Беларусі, каб разам аб’яднацца, захаваць і перадаць нашчадкам традыцыі побытавага танца.
Удзельнікаў і гасцей фестываляў чакаюць выступленні творчых калектываў, майстар-класы, конкурсы, выстаўка-продаж вырабаў народных майстроў.
Паводле ДУК «Смаргонскі раённы цэнтр культуры» Форум для отзывов 11 не существует. |
|


