Народны танец — гэта стыльна, драйвова і жыва!

15 мая аграгарадок Дзітва Лідскага раёна Гродзенскай вобласці ператворыцца ў вялікую танцавальную пляцоўку.

Штогод на Лідшчыне праводзіцца абласны фестываль-свята побытавых танцаў «Танцуем па-даўнейшаму», які збірае вялікую колькасць аматараў фальклору. У 2026 годзе свята традыцыйнага танца пройдзе ў 8-мы раз.

Тацуем па-даўнейшаму_1.jpg

У праграме:

v  Танцавальны батл па-беларуску

Лепшыя танцавальныя пары з усёй Гродзеншчыны змогуць прадэманстраваць адметныя мясцовыя вырыянты традыцыйных побытавых танцаў ў чатырох узроставых катэгорыях. У гэтым годзе ў фестывалі прымуць удзел пары розных узростаў ад 5 да 75 гадоў.

Майстар-класы па побытавым танцам ад спрактыкаваных фальклорных гуртоў.

Агульны танец «Полька» выканаюць 58 дзіцячых пар, а «Лявоніху» станчаць усе дарослыя.

v  Канцэрты ад зорных гасцей вобласці:

заслужанага аматарскага калектыва Рэспублікі Беларусь народнага фальклорнага гурта «Жывіца» з Квасоўкі Гродзенскага раёна;

народнага фальклорнага танцавальнага калектыва «Спадчына» з г.п.Карэлічы;

мясцовых захавальнікаў традыцый — народнага фальклорнага гурта «Талер» з г. Ліда.

v  Кірмаш і забавы

Горад майстроў з выдатнымі вырабамі з саломы, паперы, гліны і дрэва ад лепшых рамеснікаў Гродзеншчыны.

Інтэрактыўная зона з фальклорнымі гульнямі і забавамі, якімі захапляліся яшчэ нашы прадзеды.

Тацуем па-даўнейшаму_2.jpg

Месца сустрэчы: Дзітвянскі Дом культуры, вул. Ленінская, 4, аг. Дзітва, Лідскі раён

Паводле ДУК «Гродзенскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці»


Зварот да спісу


Форум для отзывов 11 не существует.