“Традыцыі і сучаснасць”: у адной лодцы”

У мастацкай галерэі ДУ «Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці» 16 кастрычніка 2025 года  у 18.00  адбудзецца адкрыццё выставы  «Традыцыі і сучаснасць: у адной лодцы»

 afisha_u_adnoj_lodczy-2.jpg

У адной выставачнай прасторы будуць прадстаўлены розныя мастацкія накірункі, аб’яднаныя адным вобразам-тэмай “лодка/карабаль” ў прафесійным сучасным жывапісе і традыцыйным інсітным мастацтве.

Свет традыцыйнай культуры будзе прадстаўлены маляванымі дыванамі Паўла Яўхімавіча Марціновіча (1911–1981) з фондаў Любанскага музея народнай славы. Павел Марціновіч (нарадзіўся і жыў у вёсцы Засмужжа Любанскага раёна) пачаў маляваць дываны яшчэ ў 1930-я гады, але найбольш запатрабаванымі яго работы сталі ў пасляваенны час: узнаўляліся разбураныя вёскі, людзі прагнулі прыгажосці і мроілі аб светлай будучыні. Найбольшай папулярнасцю ў замоўцаў карысталіся дываны з «лодкай», якія Павел Яўхімавіч ствараў у некалькіх адпрацаваных варыяцыях. Інсітны мастак у сваіх працах здолеў стварыць уласны фантастычны свет з персанажамі і законамі быцця.

Культура_1.jpg

Як прыклад сучаснага маляванага дывана ў экспазіцыю ўключаны твор Народнага майстра Рэспублікі Беларусь Вольгі Пілецкай, які яна адмыслова падрыхтавала да выставы.

Культура_4.jpg

Шматграннасць сэнсавага напаўнення выставе надаюць жывапісныя працы сучасных беларускіх прафесійных мастакоў. Напісаныя пад натурнымі ўражаннямі карціны з вадаёмам і лодкамі, як натуральнай часткай беларускага краявіду прадставілі Юлія Мацура і Антон Вырва. Праз фільтры аўтарскага дэкаратыўнага бачання вобраз лодкі/карабля ў ландшафце паказаны Васілём Матусевічам і Андрэем Карпянковым. Сімвалічнасць вобраза лодкі, як «каўчэга» з самым каштоўным для чалавека мы можам знайсці ў фантастычных творах Анатоля Концуба.

Культура_2_cr.jpg

Культура_3_cr.jpg

 

Выстава працуе з 16 кастрычніка па 16 лістапада 2025 г.

Месца правядзення: мастацкая галерэя «Цэнтр» ДУ «Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці»

Адрас: Мінск, вул. Гікалы, 4

Час працы: серада-нядзеля: 11:00 — 19:00

Інфармацыйныя матэрыялы і фота грамадска-асветніцкай газеты «Культура», ДУ «Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці»



Зварот да спісу


Форум для отзывов 11 не существует.