Выцінанка-выбіванка. Карункавы код НавагрудкаБеларуская выцінанка ў 2024 годзе ўключана ў Рэпрэзентатыўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва (ЮНЕСКА). Адной з яе разнавіднасцей з’яўляецца так званая “выцінанка-выбіванка”. Гэта сапраўды адметная тэхналогія стварэння папяровых вырабаў, якая была адноўлена і зараз практыкуецца на Навагрудчыне, а ў 2016 годзе ёй быў нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Інфармацыйныя матэрыялы пра “Традыцыю вырэзвання з паперы (выцінанка-выбіванка) у Навагрудскім раёне Гродзенскай вобласці” змешчаны ў Інвенары НКС. Менавіта адметная праява традыцыйнай мясцовай культуры стала назвай фестывалю ў Навагрудку, які пройдзе ў бягучым годзе 22-23 жніўня.
Форум для отзывов 11 не существует. |
|


