У Пласток на квасокНастаў час для правядзення свята, прысвечанага супу на капусным расоле – квасу. Такая адметная назва ў традыцыйнай стравы, якую гатуюць мясцовыя гаспадыні на Любаншчыне. Менавіта гэтай страве прысвечана штогадовай сустрэча прыхільнікаў народных традыцый гэтага рэгіёна, тым больш такіх смачных. Заўзятымі арганізатарамі свята выступаюць Сафія Міхайлаўна Каток, жыхарка в. Пласток, загадчыца мясцовага сельскага клуба-бібліятэкі, і Сяргей Георгіевіч Выскварка, ураджэнец в. Пласток, загадчык аддзела арганізацыйна-метадычнай работы Любанскага раённага Цэнтра культуры.
Форум для отзывов 11 не существует. |
|


