Традыцыйнае свята “Макавей”Згодна інфармацыі Інвентара нематэрыяльнай культурнай спадчыны (НКН) Беларусі традыцыйнае паломніцтва і пакланенне «Блакітнай крыніцы» праводзіцца 14 жніўня падчас народнага свята Макавей, які вядомы як Мядовы Спас, а таксама звязана з ушанаваннем Жыватворнага Крыжа Гасподняга, Божай Маці і святых пакутнікаў сямі братоў Макавеяў. У свяце, якое штогод праводзіцца 14 жніўня, удзельнічае практычна ўсё насельніцтва розных узроставых і сацыяльных груп бліжэйшых да крыніцы вёсак Слаўгарадскага раёна і раённага цэнтра. Жыхары Прысожжа – Магілёўскай і Гомельскай абласцей, а таксама сумежных рэгіёнаў у гэты дзень ужо больш за 1000 гадоў збіраюцца да святой «Блакітнай крыніцы», каб набраць вады з хрысцільні Вадохрышча сваіх продкаў. Людзі, якія прыходзяць на свята бяруць удзел у хросным ходзе, малебне, асвячэнні крынічнай вады і купанні ў ёй. Cвятары хрысцяць малых дзяцей і дарослых. Завяршаецца свята наведваннем і пакланеннем асвячоным старажытным каменным валунам, што знаходзяцца на нерукатворнай паляне, дзе крыніца размешчана. Сама крыніца – цікавы і незвычайны прыродны аб’ект. Вада ў ёй мае пастаянную тэмпературу +8º С, не замярзае зімой і не награваеццца летам. Паломніцтва да «Блакітнай крыніцы» і свята 14 жніўня з’яўляюцца шырокамаштабнай культурнай з’явай, і з года ў год прыцягваюць увагу не толькі мясцовай супольнасці, якая лічыць гэту традыцыю сваёй нематэрыяльнай культурнай каштоўнасцю, перадае яе ад пакалення да пакалення, але і для насельнікаў іншых рэгіёнаў краіны. У бягучым годзе падчас святкавання Макавея пройдзе шэраг мерапрыемстваў 13 і 14 жніўня, сярод якіх рэгіянальнае свята «Народная прыпеўка». Праграма і неабходная інфармацыя аб правядзенні свята “Макавей” у бягучым годзе знаходзіцца на сайце Слаўгарадскага раённага выканаўчага камітэта. Фота з Інвентара НКН Беларусі Форум для отзывов 11 не существует. |
|

