Юбілей знакамітай палескай вёскі

Знакамітая вёска Пагост на Тураўшчыне ў гэтым годзе адзначае свой 505 год існавання. Як пісала вядомы журналіст, грамадскі эксперт па нематэрыяльнай культуры Беларусі Рэгіна Станіславаўна Гамзовіч: “Пагост знаходзіцца ў 10 км ад Турава на мысу ў месцы ўпадзення ракі Сцвіга ў Прыпяць. Ужо сама назва гаворыць пра тое, што паселішча вельмі старажытнае. Знаходкі археолагаў на гарадзішчы ранняга жалезнага веку і грунтовых могільніках мілаградскай культуры (VI – V стст. да н. э.) у гэтай вёсцы матэрыяльна пацвярджаюць такое меркаванне. А ў пісьмовых  крыніцах Пагост упамінаецца пад 1520 г.”

Працяг аповяду пра гісторыю і культурную спадчыну вядомай мясціны можна прачытаць у анталогіі “Нематэрыяльная культурная спадчына Тураўшчыны”.

У гэтым навукова-папулярным выданні шэраг артыкулаў прысвечана вядомай вёсцы Пагост, яе гісторыі, культурнай спадычыне, у тым ліку і вясноваму абраду “Юраўскі карагод”, і асобам, якія захоўвалі мясцовыя, каштоўныя для іх традыцыі і перадавалі наступным пакаленням.

А з 22 па 24 жніўня мясцовыя жыхары і госці, якія прыедуць, будуць адзначаць свята вёскі Пагост, у якім мінулае цесна пераплецена з сучасным.

Праграма святкавання

22 жніўня (пятніца)

Выстава народнай творчасці «І ўсё з аднаго куфара»      

Кніжная выстаўка “Таленты зямлі Пагосцкай”         

Паніхіда ў царкве аб нявінна забітых мірных жыхарах у гады ВАВ                         9.00

Акцыя «Памяць» ускладанне кветак ганаровым людзям,

якія  пахаваны на могілках в. Пагост.                                                                         10.30

Мітынг-рэквіем «Аб загінуўшых памятаем»                                                               11.30

Вечар памяці «Знакамітыя землякі»                                                                          13.00

23 жніўня (субота)

Выстава-продаж рамеснікаў і Азеранскага ЦНТ     

Урачыстая частка «Жыві сяло роднае, жыві і расквітай»                                         14.00

Канцэрт "Весяліся душа"                                                                                             15.00

Танцавальная імпрэза "Палескія танцы"                                                                    16.00

Святочнае застолле        

Вечар танцаў                                                                                                                 20.00

Рэд.jpg



Зварот да спісу


Форум для отзывов 11 не существует.