"Пятровіца" запрашае

У Любанскім раёне праходзіць рэгіянальны фестываль традыцыйнай народнай культуры “Пятровіца”, заключнай падзеяй якого 12 ліпеня будзе святкавання Пятрака ў вёсцы Шыпілавічы згодна мясцовым традыцыям. Падчас фестывалю яго ўдзельнікі будуць знаёміцца і па магчымасці практыкаваць мясцовыя культурныя традыцыі не толькі  Шыпілавічаў, але вёсак Рачэнь, Жораўка, Обчын.

Любань.jpg

Афіша аднаго з мерапрыемстваў фэста

У 2024 г. абрады і звычаі свята Пятрок у вёсцы Шыпілавічы Любанскага раёна МІнскай вобласці атрымалі статус гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Матэрыялы фіксацыі і мастацкай ацэнкі традыцыі святкавання Пятрака змешчаны ў Інвентары нематэрыяльнай культурнай спадчыны.

 


Зварот да спісу


Форум для отзывов 11 не существует.