Святы і абрады красавіцкага перыяду

У гэтым годзе на красавік прыпадае багата традыцыйных святаў і абрадаў Велікоднага перыяду, да святкавання якіх можна далучыцца ўсім жадаючым.

На першы дзень Вялікадня, 20 сакавіка,  жыхары аграгарадка Маркава Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці каля царквы Святой Жываначальнай Троіцы ладзяць карагод пад назвай “Лука”. Мясцовую супольнасць падтрымліваюць спецыялісты Маладзечанскага раённага цэнтра культуры і іншых дзяржаўных устаноў. Пра традыцую ваджэння Велікоднага карагода ў аграгарадку Маркава можна даведацца ў Інвентары нематэрыяльнай культурнай спадчыны

Згодна інфармацыі загадчыка аддзела традыцыйнага мастацтва і аматарскай творчасці Маладзечанскага раённага цэнтра культуры сёлета карагод традыцыйна будзе вадзіцца каля царквы. Пачатак у 14.00  (тэлефон для даведак +375 176 54 99 52).


У першы дзень Вялікадня, 20 сакавіка, у  аграгарадку Бездзеж  Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці на вясковай плошчы (па-мясцоваму — «місці») водзяць вясновы карагод “Стрылка”. Інфармацыю пра Вялікодную карагодную традыцыю  можна знайсці ў Інвентары нематэрыяльнай культурнай спадчыны. Пра ўмовы наведвання свята можна даведацца ва ўстанове «Драгічынская раённая клубная сістэма».

стрылка 2025_паменш.700.jpg

На другі дзень Вялікадня ў вёсках Маркавічы і Гадзічава Гомельскага раёна  Гомельскай вобласці водзяць “Сулу”. Гэты велікодны абрад быў адноўлены ў 2007 годзе пасля саракагадовага перапынку. Вось ужо дзевятнадцаты год запар жыхары вёсак Маркавічы і Гадзічава робяць усё магчымае для яго правядзення і захавання. У 2019 г. абраду нададзены статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Звесткі пра абрад змешчаны ў Інвентары нематэрыяльнай культурнай спадчыны.

У бягучым годзе правядзенне абраду “Ваджэнне Сулы” прыпадае на панядзелак 21 сакавіка. Да ўдзелу у абрадзе запрашаюцца ўсе жадаючыя і "небайдужыя" да сваіх каранёў, продкаў, традыцый і малой радзімы людзі. Вітаюцца госці ў традыцыйных народных строях!

Дабрацца да в. Маркавічы можна на асабістым транспарце або "прыдбаўшы" білет на грамадскі транспарт, які ідзе да Маркавіч амаль кожную гадзіну.

БУДЗЬЦЕ ЎВАЖЛІВЫЯ! в. Маркавічы знаходзіцца ў пагранічнай зоне, таму абавязкова трэба браць з сабою ПАШПАРТ ці іншы ідэнтыфікацыйны дакумент (аплата прыгранічнага збору і пропуск непатрэбныя).

ФБ_Шыпкоў_1.jpg

ФБ_Шыпкоў.jpg

Адметная лакальная традыцыя вясновых карагодаў на Вялікдзень, Праводную нядзелю і “Провады зімы” існуе ў в. Пінкавічы Пінскага раёна Брэсцкай вобласці. Матэрыялы пра вясновыя карагоды змешчаны ў Інвентары нематэрыяльнай культурнай спадчыны.

Сёлета 28 сакавіка ў Пінкавічах ладзіцца свята «Велікодныя веснавыя карагоды», на якое запрашаюцца ўсе жадаючыя.

У праграме

17:00 -19:00 - выстава-продаж велікодных сувеніраў. Майстар-класы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва;

17:00 - урачыстае адкрыцце свята; 

17:30 - святочны канцэрт лепшых калектываў Пінскага раёна, гасцей свята - народнага клуба аматараў песні "Весніца" г. Лунінец;

17:00-19:00 - дзіцячая анімацыйная праграма;

17:00-19:00 - квэст-экскурсія ў музеі Якуба Коласа; 

19:30 - дэманстрацыя элемента свята “Традыцыя веснавых карагодаў на Вялікдзень, Праводную нядзелю і “Провады зімы” ў вёсцы Пінкавічы” – элемента нематэрыяльнай культурнай спадчыны, уключанага ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.

Пінкавічы_карагоды.jpg


Паводле інфармацыі дзяржаўных устаноў, аматараў традыцыйнай культуры, якія актыўна падтрымліваюць яе мясцовыя праявы.


 



Зварот да спісу


Форум для отзывов 11 не существует.