Мастацтва беларускай выцінанкі стала складнікам сусветнай культурнай скарбніцыУ Рэспубліцы Парагвай з 2 снежня бягучага года пачала сваю работу дзевятнаццатая сесія Міжурадавага камітэта па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны. 4 снежня была разгледжана прапанова “Выцінанка – традыцыйнае мастацтва выразання з паперы ў Беларусі” і прынята рашэнне аб ўнясенні беларускай традыцыі ў Рэпрэзентатыўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва.
Віншуем выдатных беларускіх майстроў выцінанкі! Яны заслужана атрымалі міжнароднае прызнанне!
Віншаванні сёння адрасаваны таксама ўсім удзельнікам працэса падрыхтоўкі намінацый і іх прадстаўлення на абласным, рэспубліканскім і міжнародным узроўні! Менавіта дзякуючы супрацоўніцтву майстроў выцінанкі, экспертаў і спецыялістаў па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны, прадстаўнікоў і спецыялістаў такіх ведамстваў, устаноў і арганізацый як Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, Беларускага саюза майстроў народнай творчасці, Нацыянальнай камісіі Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЕСКА, Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь і пастаяннага прадстаўніцтва Беларусі пры ЮНЕСКА маем выдатны вынік. З матэрыяламі ідэнтыфікацыі і інвентарызацыі традыцыі выцінанкі на тэрыторыі краіны можна азнаёміцца ў Нацыянальным інветары на сайце “Жывая спадчына Беларусі”: Мастацтва выцінанкі Брэсцкай вобласці Мастацтва выцінанкі Віцебскай вобласці Мастацтва выцінанкі Гомельскай вобласці Мастацтва выцінанкі Гродзенскай вобласці Традыцыя вырэзвання з паперы ў Навагрудскім раёне Гродзенскай вобласці Мастацтва выцінанкі Магілёўскай вобласці Мастацтва выцінанкі Мінскай вобласці Абагульныя звесткі пра майстроў Беларусі і іх вырабы змешчаны ў інфармацыйных матэрыялах элемента НКС "Выцінанка – традыцыйнае мастацтва выразання з паперы ў Беларусі". На сайце Нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА можна праглядзець матэрыялы старонкі нашай краіны з ужо ўключанымі элементамі, а таксама азнаёміцца з матэрыяламі і ходам дзевятнаццатай сесіі Міжурадавага камітэта па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны, з намінацымі іншых краін, якія сведчаць аб вялікай колькасці і разнастайнасці праяў творчасці чалавецтва.
Паводле Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь, БелТА, сайта "Жывая спадчына Беларусі" У артыкуле выкарыстаны матэрыялы фотафіксацыі, прадастаўленыя ў Нацыянальны інвентар. Форум для отзывов 11 не существует. |
|



