Абласны фестываль традыцыйнай культуры "Скарбы Гродзеншчыны" прайшоў у Гродна.
Абласны фестываль традыцыйнай культуры "Скарбы Гродзеншчыны" прайшоў 7 верасня ў Гродна. Свята аб'яднала больш за 30 фальклорных калектываў, 50 майстроў народных рамёстваў Панямоння, якія захоўваюць культурныя здабыткі сваіх рэгіёнаў.
Цэнтральнымі падзеямі свята стала выстава-прэзентацыя элементаў нематэрыяльнай культуры Гродзеншчыны, унесеных у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі.
Працавала таксама гастранамічная пляцоўка “Нацыянальная кухня з водарам традыцый” -, дзе можна было падсілкавацца традыцыйнымі беларускімі стравамі.
На працягу ўсяго фестываля праводзіліся майстар-класы па побытавых танцах, падчас якіх госці і ўдзельнікі маглі далучыцца і паспрабаваць сябе ў іх выкананні.
Па матэрыялах Гродзенскага АМЦНТ Пра фестываль можно даведацца больш у відэарэпартажы праграмы "Бодрое утро" Гродзенскага тэлебачання Форум для отзывов 11 не существует. |
|






