Выстава ”Сонечная спадчына“ ў межах арт-праекта “Захавальнікі народных рамёстваў Віцебшчыны”У кастрычніку 2023 года ў Віцебскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці адкрыліся абласныя выставы у межах арт-праекта “Захавальнікі народных рамёстваў Віцебшчыны”: выстава-конкурс ”Сонечная спадчына“ і выстава Чашніцкага Дома рамёстваў. На Віцебшчыне саломапляценне мае свае багатыя традыцыі і паслядоўнікаў. Амаль кожны раён вобласці мае майстроў, якія займаюцца гэтым рамяством. Мастацкія практыкі саломапляцення Віцебскай вобласці ў 2020 годзе ўключаны ў Дзяржаўны спiс гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь. А на 17-й сесіі Міжурадавага камітэта па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА 1 снежня 2022 года ў Марока прынята рашэнне аб уключэнні беларускай намінацыі «Саломапляценне Беларусі: мастацтва, рамяство, уменні» ў Рэпрэзентатыўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва. Сучаснае мастацкае саломапляценне Віцебскай вобласці дэманструе надзвычай шырокі дыяпазон асартыменту вырабаў, адначасова – узбагачэнне тэхнік пляцення, выкарыстанне розных новых дэкаратыўных мастацкіх прыёмаў і элементаў, што ў выніку стварае багатую карціну сучаснага стану і характару гэтага нацыянальнага мастацкага феномену. Выстава-конкурс ”Сонечная спадчына“ прадугледжвае творчае спаборніцтва майстроў народных мастацкіх рамёстваў з розных рэгіёнаў Віцебшчыны па 6-і намінацыях: «Утылітарны выраб у тэхніцы спіральнага пляцення», «Дэкаратыўны выраб у тэхніцы спіральнага пляцення», «Дэкаратыўны выраб з саломкі», «Утылітарныя вырабы з саломкі», «Саламяная пластыка», «Саламяны павук». На выставе-конкурсе ”Сонечная спадчына“ прадстаўлена больш за 600 конкурсных работ, прынялі ўдзел усе майстры па саломапляценню і спіральнаму пляценню Віцебскай вобласці з 21 раёна і майстры ДУ ”Культурна-гістарычны комплекс ”Залатое кола горада Віцебска ”Дзвіна“. Народныя рамёствы Віцебшчыны – гэта багатая і невычэрпная крыніца, у якой увасобілася неабдымная, вечна жывая душа народа, яго багатая, назапашаная стагоддзямі мудрасць жыцця. Свой уласны вопыт і прэзентацыі лепшых узораў народнай творчасці майстроў прапануюць на другой выставе творцы Чашніцкага Дома рамёстваў у рамках абласнога арт-праекта “Захавальнікі народных рамёстваў Віцебшчыны”.
Лілія Рэзкіна, начальнік аддзела традыцыйнай культуры ДУ ”Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці“ Фота Віцебскі веснік Форум для отзывов 11 не существует. |
|


