Светлая памяць цудоўнаму чалавеку! Завяршыла свой жыццёвы шлях К.А.Панчэня - знакамітая захавальніца народнай спадчыны Тураўшчыны

Светлая памяць цудоўнаму чалавеку! Завяршыла свой жыццёвы шлях К.А.Панчэня - знакамітая захавальніца народнай спадчыны Тураўшчыны

Сёння, 4 верасня 2023 года, пайшла з жыцця Кацярына Аляксееўна Панчэня – ганаровы грамадзянін знакамітай вёскі Пагост Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці.

Кацярыну Аляксееўну добра ведалі людзі з розных куткоў нашай краіны як таленавітую народную спявачку, захавальніцу роднай гаворкі, міфаў і паданняў, каляндарных і сямейных звычаяў і абрадаў, жаночых рамёстваў і народнай мудрасці. Яе жыццё і творчасць – прыклад глыбокай павагі і гарачай любові да свайго народа, да сваёй радзімы, да спрадвечных традыцый роднай зямлі, якое служыла ўзорам маладому пакаленню творцаў, навукоўцаў, дзеячаў культуры і мастацтва!

Шматгадовая нястомная дзейнасць Кацярыны Аляксееўны па зберажэнню нацыянальнай культурнай спадчыны мела асаблівае значэнне для свайго краю і ўсёй нашай краіны. Дзякуючы ёй, фальклорны гурт “Міжрэчча” і жыхары в. Пагост захавалі і паказалі ўсяму свету скарбы народнай культуры Беларускага Палесся, а веснавы абрад “Юраўскі карагод” прадстаўляе Рэспубліку Беларусь у Спісе нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА!

Міністр культуры Рэспублікі Беларусь А.М.Маркевіч накіраваў спачуванні родным і блізкім, дзе адзначыў, што чалавек велізарнага таленту і шырокай душы Кацярыны Аляксееўна ўнесла неацэнны ўклад  у скарбніцу нацыянальнай культуры!

Спачуванні Міністэрства культуры.jpg

Светлая памяць пра яе назаўжды застанецца з намі ў фільмах і спевах, казках і паданнях з яе роднай вёскі Пагост!

кола часу.jpg

дочь припяти.jpg

Юраўскі карагод-застаўка-Жыткавічы.jpg


Зварот да спісу


Форум для отзывов 11 не существует.