Адкрыццё фотавыставы “Дакрануцца да спадчыны душой. Нематэрыяльная культурная спадчына Беларусі”У межах мерапрыемстваў, прымеркаваных да 20-годдзя Канвенцыі ЮНЕСКА аб ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны 2003 г., Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь і Рэспубліканскім цэнтрам нацыянальных культур падрыхтавана фотавыстава “Дакрануцца да спадчыны душой. Нематэрыяльная культурная спадчына Беларусі”. Фотавыстава адмыслова зроблена выключна мабільнай у выглядзе 25 roll-up-стэндаў з маляўнічымі ілюстрацыямі і цікавымі фактамі аб духоўных здабытках нашай краіны. Да канца года выставачны праект будзе падарожнічаць па ўстановах культуры ўсіх абласцей Беларусі і
Акрыццё фотавыставы ў Мінскай абласной бібліятэцы імя А.С.Пушкіна адбылося 8 жніўня 2023 г. Перад прысутнымі выступіла дырэктар Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур Вольга Якабсон, а вядучы спецыяліст Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў УА "Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў" Алена Каліноўская правяла невілікую экскурсію па выставе. Далей гасцей чакала канцэртная праграма і традыцыйны беларускі каравай! З вялікім натхненнем выступілі творчыя калектывы тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання Савецкага і Першамайскага раёнаў г. Мінска.
Культурное наследие для будущих поколений (pushlib.org.by, 09.08.2023)
Перасовачная выстаўка “Дакрануцца душой да спадчыны” экспануецца да 25 жніўня 2023 г.
Форум для отзывов 11 не существует. |
|









