Адметныя падзеі ў сферы аховы нематэрыяльнай культурнай спадчыны Гродзенскай вобласці05.08.2023 Абласны фестываль рэгіянальнага фальклору “Панямоння жыватворныя крыніцы” адбудзецца ў летнім амфітэатры парка Жылібера ў г. Гродна. У праграме: выстаўка-кірмаш вырабаў майстроў народнай творчасці з дэманстрацыяй адметных тэхналагічных працэсаў традыцыйных рамёстваў і майстар-класамі, інтэрактыўныя пляцоўкі з майстар-класамі па этнічных спевах, дэфіле ў традыцыйных строях “Народнае – сэрцу роднае!”, конкурсныя выступленні лепшых фальклорных калектываў Гродзенскай вобласці. Арганізатары абяцаюць, што “будзе горача, цікава і па-народнаму!”
30.06.2023 Абласны семінар-практыкум “Актуальныя задачы захавання і развіцця традыцыйнай культуры ў сучасных умовах” для кіраўнікоў клубных устаноў і спецыялістаў раённых цэнтраў культуры і народнай творчасці Гродзенскай вобласці прайшоў у анлайн-фармаце. Асаблівая ўвага падчас сустрэчы была нададзена пытанням захавання нематэрыяльнай культурнай спадчыны. Перад удзельнікамі семінара выступілі спецыялісты і выкладчыкі Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў УА “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў” Каліноўская Алена Тадэвушаўна і Лапікава-Петраневіч Кацярына Анатольеўна, кіраўнікі і метадысты Гродзенскага АМЦНТ Хільмончык Кацярына Васільеўна, Барысевіч Яніна Анатольеўна, Гарчычка Ірына Юр’еўна і Пятрук Андрэй Пятровіч. Цікавымі вынікамі работы абласнога даследчага праекта па выяўленню і адраджэнню традыцыйнай рэгіянальнай абраднасці Гродзеншчыны падзяліліся спецыялісты ўстаноў культуры Ашмянскага, Бераставіцкага, Лідскага, Мастоўскага, Слонімскага, Смаргонскага і г. Гродна 10.06.2023 Рэгіянальнае свята народнай творчасці “Ад прадзіва да ткацтва”, прымеркаванае да Года міру і стварэння ў рамках рэалізацыі гранта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па адраджэнні ў сучасных умовах народных тэхналогій традыцыйнага ткацтва прайшло ў г. Гродна на пляцоўцы каля Гродзенскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці. Свята сабрала знакамітых ткачых з усёй вобласці, якія не пакідаюць спрадвечны жаночы занятак, рупліва і грунтоўна засвойваюць мясцовыя традыцыі па-сапраўднаму народнага рамяства – ткацтва. Госці свята мелі магчымасць сесці за сапраўдныя народныя кросны, выткаць невялікую палоску тканіны альбо паспрабаваць з нітак змайстраваць пояс ці тэкстыльную стужачку, паспрабаваць прасці разам з шаноўнымі майстрамі. У межах свята ўпершыню прэзентавана тэкстыльнае палатно “Квецень Панямоння”, якое складаецца з міні-габеленаў, падрыхтаваных усімі аддзеламі рамёстваў і традыцыйнай культуры раённых цэнтраў культуры і народнай творчасці вобласці
У Гродне 10 чэрвеня адбылося рэгіянальнае свята народнай творчасці “Ад прадзіва да ткацтва” (Гродзенскі АМЦНТ, 12.06.2023)
01.04.2023 “Гродзенскія традыцыі да свята Вялікадня” прадставілі ўмельцы вобласці на аднаіменным-фестывалі-кірмашы народных рамёстваў. На сёлетнім свяце ў гістарычным цэнтры Гродна на пляцоўцы каля Маладзёвага цэнтра “Гродна” можна было і душой адпачыць, і ўсебакова падрыхтавацца да Вербніцы ды Светлага Хрыстова Уваскрэсення. Велікодныя паштоўкі, саламяныя кошыкі, сурвэткі са святочнай сімволікай, традыцыйнае печыва — лепшыя ўмельцы Гродзеншчыны прывезлі ў абласны цэнтр мноства непаўторных, адзіных у сваім родзе вырабаў. Пачэснымі ўдзельнікамі кірмашу сталі носьбіты нематэрыяльнай культурнай спадчыны вобласці, чыя творчасць унесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Элементы культурнай спадчыны з ганаровым статусам сталі цэнтрам прыцягнення ўсеагульнай увагі. Унікальныя яйкі-пісанкі, адметныя гродзенскія вербы, тканыя паясы, выцінанкі, саламяныя вырабы — да выканання розных рукатворных цудаў кожны ахвочы змог далучыцца на майстар-класах, якія правялі захавальнікі традыцый. Таксама да сярэдзіны красавіка будзе працаваць выстаўка “Велікодны падарунак” у Гродзенскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці
Форум для отзывов 11 не существует. |
|


