Адметныя падзеі ў сферы аховы нематэрыяльнай культурнай спадчыны Маглёўскай вобласці28.04.2023 У Кіраўскім раёне на базе ўстановы культуры “Жыліцкі гістарычны комплекс-музей” прайшоў абласны семінар-практыкум “Актуальныя пытанні аховы гісторыка-культурнай спадчыны”. Адной з асноўных мэт правядзення практыкума была акуталізацыя і абнаўленне работы па папулярызацыі элементаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны дзеля ўключэння іх у сучаснае жыццё грамадства. Удзел прынялі больш за 70 чалавек – кіраўнікі структурных падраздзяленняў гаррайвыканкамаў, якія ажыццяўляюць дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы культуры, кіраўнікі клубных устаноў, музеяў. Асноўныя пытанні, разгледжаныя на семінары, прадстаўлены ў артыкуле на афіцыйным сайце Магілёўскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці і культурна-асветнай работы.
28.10.01.2023 Калектыў Дрыбінскага раённага гісторыка-этнаграфічнага музея атрымаў спецыяльную прэмію Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва за вялікі ўклад у развіццё народнай мастацкай творчасці, адраджэнне традыцый шапавальства. Творчасці майстроў-шапавалаў Дрыбінскага раёна, над вывучэннем і развіццём якой працуе гісторыка-этнаграфічны музей, ў 2010 годзе быў нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці. Прапануем некалькі артыкулаў пра дзейнасць майстроў па захаванню традыцыйнага промыслу свайго краю:
12.04.2022 Абласны семінар-практыкум “Актуальныя пытанні аховы нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей” прайшоў у Магілёўскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветнай работы. Яго ўдзельнікамі сталі каля 40 чалавек – спецыялісты ўстаноў культуры па нематэрыяльнай культурнай спадчыне і фальклору з раёнаў і гарадоў Магілёўскай і Гомельскай абласцей, носьбіты, кіраўнікі і майстры раённых Дамоў (Цэнтраў) рамёстваў, кіраўнікі раённых Цэнтраў (Дамоў) культуры. У якасці лектараў выступілі запрошаныя госці. Аб асаблівасцях аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей у розных абласцях нематэрыяльнай культурай спадчыны расказала Каліноўская А.Т., вядучы спецыяліст аддзела інфармацыйна-аналітычнага забеспячэння дадатковай адукацыі дарослых ІПКіПК УА “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў”. З дакладам на тэму “Аб выкананні Канвенцыі ЮНЕСКА аб ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны ў Рэспубліцы Беларусь. Па выніках перыядычнай справздачнасці 2021 г.” выступіла Сташкевіч А.Б., эксперт Рэспублікі Беларусь Міжурадавага камітэта па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны (ЮНЕСКА), фасілітатар Глабальнай сеткі па павышэнню патэнцыяла ў рэалізацыі Канвенцыі ЮНЕСКА аб ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны. Сваім вопытам па рэалізацыі выставачнага праекта “Жывая спадчына Гомельшчыны” падзялілася Глушэц І.В., вядучы метадыст па этнаграфіі і фальклору аддзела традыцыйнай народнай культуры ўстановы “Гомельскі абласны цэнтр народнай творчасці”. Удзельнікі семінара пазнаёміліся з лепшымі практыкамі аховы нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей па Магілёўскай вобласці. Аб дзейнасці па захаванню элемента “Традыцыя вырабу саламяных “павукоў” у Быхаўскім раёне” расказала народны майстар Кухціна І.Г., дырэктар ДУА “Дзіцячая школа мастацкіх рамёстваў і мастацтваў г. Быхава”; Вопытам захавання спеўных традыцый мясцовага стылю песеннай, танцавальнай і народна-апавядальнай лакальнай традыцыі міжрэчча Сожа і Проні в. Галавенчыцы Чавускага раёна падзялілася Далецкая А.В., загадчык аддзела традыцыйнага мастацтва і рамёстваў ДУК “Цэнтралізаваная клубная сістэма Чавускага раёна”. Пра асноўныя падыходы да вывучэння і захавання традыцыйнага святкавання дзіцячага каляднага абрада “Куры” расказала Ачыновіч Ж.Я., загадчык аддзела нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва раённага Дома культуры ДУК “Цэнтралізаваная клубная сістэма Клічаўскага раёна”. Таксама былі прэзентаваны перспектыўныя элементы нематэрыяльнай культурнай спадчыны Глускага, Крычаўскага, Мсціслаўскага і Хоцімскага раёнаў.
![]() Форум для отзывов 11 не существует. |
|




