Адметныя падзеі ў сферы аховы нематэрыяльнай культурнай спадчыны Віцебскай вобласці

Шэраг цікавых выстаў і конкурсаў народнай творчасці арганізаваны летам спецыялістамі Віцебскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці. У межах Міжнароднага фестывалю мастацтваў ”Славянскі базар у Віцебску“ адбыліся абласное свята-конкурс майстроў вышыўкі і карункапляцення ”Чароўная нітка – 2023“ і Х Міжнародны турнір нацыянальных танцаў ”Танчым разам”

выставы-3.jpg

12.06.2023 Школа фалькларыстаў ДУ ”Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці“ працягвае сваю дзейнасць. Больш за 30 спецыялістаў па фальклору з 14 раёнаў Віцебскай вобласці сталі ўдзельнікамі другой яе часткі, якая прайшла ў Чашніцкім раёне.

З чэрвеня па жнівень 2023 года на тэрыторыі музея-сядзібы І.Я. Рэпіна "Здраўнёва" ў межах абласнога фестывалю беларускай нацыянальнай кухні "Дзвінскі смак" будуць праходзіць выставы-дэгустацыі рэгіянальных страў з магчымасцю іх набыцця. Арганізатары праекта ДУ "Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці" і УК "Віцебскі абласны краязнаўчы музей". Выставы-дэгустацыі рэгіянальных страў будуць працаваць па суботах з 11.00 да 15.00. Пры жаданні наведвальнікі змогуць набыць выпечку, сырнікі, блінцы, мясныя вырабы, напіткі і не толькі. Прадукцыю прапануюць каля 20 клубаў беларускай нацыянальнай кухні розных раёнаў Віцебскай вобласці. Некаторыя з іх стануць удзельнікамі абласнога фестывалю ўжо трэці раз.

Дзвінскі смак-2-Белта.jpg
Ароматные драники, клецки и крупник. Чем еще будет угощать "Дзвiнскi смак" под Витебском
(БЕЛТА, 06.06.2023)

24.02.2023 У выставачнай зале Віцебскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці распачала работу абласная выстава элементаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны “Васільковая спадчына продкаў”, прысвечаная 85-годдзю з Дня заснавання Віцебскай вобласці. Выстава працягнецца да 20 сакавіка 2023 г. Супрацоўнікамі Віцебскага абласнога метадычнага цэнтра сёлета выдадзены каталог элементаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны Віцебскай вобласці “Васільковая спадчына продкаў”. Наведаць выставу і набыць каталог можна па адрасу: г. Віцебск, вул. Леніна 35 А, тэлефон для даведак +375 212 262917

2023_каталог НКС-2.jpg

20.02.2023 Школа фалькларыстаў, арганізаваная дзяржаўнай установай ”Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці“, распачала сваю работу цікавымі сустрэчамі, майстрам-класам па традыцыйных масленічных спевах Віцебшчыны і праглядам абрадавай гульні на Масленку ў Гарадоцкім раёне. Тэма першага пасяджэння 20 лютага 2023 г: “Асноўныя праблемы аховы нематэрыяльнай культурнай спадчыны Віцебскай вобласці. Фарміраванне ўласных адносінаў і зацікаўленасці да праблем аховы і захавання нематэрыяльнай культурнай спадчыны Віцебшчыны”

2023_БЕЛТА.jpg

10.02.2022 У Віцебскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы-прэзентацыі ”Скрыжаванні талентаў Віцебшчыны“. На ёй прадстаўлены элементы нематэрыяльнай культурнай спадчыны, уключаныя ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь

2022_Cкрыжаванні талентаў.JPG
У Віцебску праходзіць выстава-прэзентацыя элементаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны 
(Віцьбічы, 10.02.2022)



Зварот да спісу


Форум для отзывов 11 не существует.