Святочная прэзентацыя праекта "Традыцыйны строй" у Мінску

Афіша.jpg

У Мінску 5 лютага 2022 года адбудзецца святочная прэзентацыя праекта "Традыцыйны строй".  У праграме – прэм’ера новых выпускаў праекта, лекцыя “Зімовае адзенне беларусаў” ад Аляксандры Мятлеўскай, паказ зімовага адзення ад Аляксея Друпава, выступ удзельнікаў фольк-гурта "Ліцьвіны", танцы з "Капэлай Алёны Мялешкі".

Праект "Традыцыйны строй" – першая віртуальныя энцыклапедыя народных строяў, якая накіраваная на фіксацыю ў відэароліках аўтэнтычных рэгіянальных строяў Беларусі і інтэграцыю іх у сучасным грамадстве.

На працягу 2020 – 2022 гадоў камандай праекта зняты і апублікаваны на канале Традыцыйны строй / Traditional costume шэраг відэапрэзентацый на беларускай і англійскай мовах:

Дамачаўскі строй

Казацка-Балсунскі (Чачэрскі) строй

Неглюбскі строй

Краснапольскі строй

Любанскі строй

Вілейскі строй

Клічаўскі строй

Анлайн-прэзентацыя праекта "Традыцыйны строй" у Любані была зладжана ўдзельнікамі праекта ў межах фэста народнай творчасці “Калядкі без аглядкі” ў студзені 2022 года.

агульнае фота_Любань-рэд.jpg

Зварот да спісу


Форум для отзывов 11 не существует.