Творчыя спаборніцтвы сярод майстроў беларускіх традыцыйных танцаў у 2022 годзе16.07.2022 На плошчы Свабоды ў Віцебску прайшоў IX Міжнародны турнір нацыянальных танцаў «Танчым разам» у межах Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску». Сёлета геаграфія конкурсу значна пашырылася, да прадстаўнікоў Віцебскай вобласці далучыліся танцоры з Мінска, Гомельскай і Магілеўскай абласцей, а таксама Смаленскай і Пскоўскай абласцей Расійскай Федэрацыі. У турніры прынялі ўдзел 97 танцавальных пар ад 16 да 70 год.
23.05.2022 Першы абласны конкурс беларускіх побытавых танцаў «Крыжачок» сярод устаноў адукацыі Мінскай вобласці прайшоў у Барысаве. У конкурсе, які з’яўляецца адным з кампанентаў абласной праграмы «Традыцыйная культура і моладзь Міншчыны», удзельнічалі 15 танцавальных пар i 18 салiстаў з розных куткоў сталічнага рэгіёна. Экспертную раду ўзначаліла вядучы спецыяліст Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў УА «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў» А.Т. Каліноўская
13.04.2022 Конкурсам “Ветразь” у сталіцы распачаліся творчыя спаборніцтвы сярод майстроў беларускіх традыцыйных танцаў у 2022 годзе. У VI адкрытым конкурсе беларускіх народных танцаў “Ветразь”, які прайшоў у тэатральнай зале Мінскага дзяржаўнага палаца дзяцей і моладзі, прынялі ўдзел амаль паўсотні танцавальных пар і салістаў з 12 фальклорных калектываў Віцебскай, Гомельскай, Гродзенскай, Мінскай абласцей і г. Мінска.
Як танцавальныя конкурсы сталіся лепшай формай захавання традыцыйнага танцавальнага майстэрства.Творчыя спаборніцтвы конкурсу "Ветразь - 2022" (Краязнаўчая газета, № 18, май 2022)
«Ветразь — 2022»: у Мінску прайшоў адкрыты конкурс беларускіх народных танцаў (Звязда, 13.04.2022) Форум для отзывов 11 не существует. |
|


