Адметныя падзеі ў сферы аховы нематэрыяльнай культурнай спадчыны Мінскай вобласці30.03.2022 У Мінскім абласным цэнтры народнай творчасці адбыўся абласны семінар-практыкум “Праца з элементамі НКС: актуальныя падыходы да выяўлення, выкарыстання і захавання”. Эксперт РБ у Міжурадавым камітэце ЮНЕСКА аб ахове НКС Ала Барысаўна Сташкевіч прадставіла прысутным вынікі перыядычнай справаздачнасці 2021 году па працы з элементамі НКС у Рэспубліцы Беларусь. Падчас мерапрыемства спецыялісты ўстаноў культуры Мінскай вобласці пазнаёміліся з новай інфармацыяй, што тычыцца аховы нематэрыяльнай культурнай спадчыны і атрымалі карысныя парады ад даследчыкаў-практыкаў. На семінары адбыліся майстар-клас па вырабу саламяных павукоў ад вядомага народнага майстра Раісы Аляксандраўны Раманені і выступленне заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь фальклорнага гурта “Гасцінец” і узорнага фальклорнага калектыву “Вянок” Ракаўскага цэнтра народнай творчасці Валожынскага раёна
11.01.2022 У Маладзечанскім дзяржаўным музычным каледжы імя М.К.Агінскага адбылося ўрачыстае адкрыццё мастацкай галерэі цыклавой камісіі «Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва». У трох залах прадстаўлены лепшыя дыпломныя работы рознай тэматыкі выпускнікоў аддзялення ДПМ, а таксама частка вучэбных работ. У першай зале можна ўбачыць вырабы з саломкі і эксперыментальны тэстыль, у другой – саломапляценне і разьбу па дрэве. Трэцяя зала прысвечана памяці народнага майстра Беларусі Вікторыі Чырвонцавай, дзякуючы якой у нашай краіне шырока вядома маладзечанская школа выцінанкі Не тое дорага, што золата, а тое дорага, што добрага майстра (molmk.by, 13.01.2022)
26.11.2021 Выстава Маладзечанскай школы выцінанкі Папера-АРТ у выставачнай зале Маладзечанскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М.К.Агінскага. На выставе прадстаўлены работы Народных майстроў Беларусі - Вольгі Бабурынай, Людмілы Валковіч-Борыс, Наталлі Сухой і Лізаветы Чырвонцавай, а таксама майстроў Маладзечанскай школы выцінанкі – Канстанцыі Герасіменкі, Наталлі Вальковіч, Сафіі Падкарытавай, Аксаны Ралавец і Наталлі Чэрвонцавай.
Форум для отзывов 11 не существует. |
|




