Віншуем з юбілеем Кацярыну Панчэню - захавальніцу народнай спадчыны Беларускага Палесся!
Шаноўная Кацярына Аляксееўна! Ад імя ўсіх экспертаў і спецыялістаў устаноў культуры, якія займаюцца вывучэннем і захаваннем нематэрыяльнай культурнай спадчыны нашай краіны, прыміце шчырыя віншаванні з нагоды 80-гадовага юбілею і вялікую падзяку за шматгадовую плённую дзейнасць па зберажэнню нацыянальных культурных каштоўнасцей! Ваша жыццё і творчасць – прыклад глыбокай павагі і гарачай любові да свайго народа, да сваёй радзімы, да спрадвечных традыцый роднай зямлі, які служыць узорам маладому пакаленню творцаў, навукоўцаў, дзеячаў культуры і мастацтва! Дзякуючы Вам, супольнасць жыхароў в. Пагост і фальклорны гурт “Міжрэчча” захавалі і паказалі ўсяму свету скарбы народнай культуры Беларускага Палесся. Веснавыя абрады Вашай радзімы прадстаўляюць Гомельскую вобласць у Нацыянальным інвентары нематэрыяльнай культурнай спадчыны і Рэспубліку Беларусь у Спісе нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА! Вас ведаюць па ўсёй краніне як таленавітую народную спявачку, захавальніцу роднай гаворкі, тураўскіх міфаў і паданняў, каляндарных і сямейных святаў і абрадаў. Да Вас прыязджаюць павучыцца, як да народнай майстрыхі ткацтва і вышыўкі, і пераймаць сакрэты мясцовай кулінарнай спадчыны, якімі Вы выдатна валодаеце. Штогод у Пагост едуць студэнты і турысты, бо з Вамі цікава і пазнавальна, Ваша сэрца адкрыта людзям! Моладзь называе Вас папросту “баба Каця”, бо Вы ўвасабляеце сабой вобразы іх вясковых бабуль – нястомных працаўніц, якія валодаюць шматлікімі талентамі і шчодра імі дзеляцца. Зычым добрага здароўя і, як чалавеку творчаму, новых поспехаў у высакароднай справе захавання культурнай спадчыны роднай вёскі Пагост і ўсёй Тураўшчыны! Хочам, каб Вас ніколі не пакідаў аптымізм і прыродны гумар, з якім Вы крочыце па жыцці, нягледзячы на нялёгкія выпрабаванні лёсу. Жывіце доўга! І няхай шчасціць на сустрэчы з добрымі людзьмі, якія пасля спаткання з Вамі багацеюць душой!
Пра жыццё і творчасць Кацярыня Аляксееўны Панчэні напісана многа цікавых артыкулаў, зняты шэраг фільмаў і тэлеперадач. Прапануем узгадаць некаторыя з іх: Пагосцкая берагіня (Культура, 2021) Баба Каця, дачка Прыпяці (Алеся, 2020) «Просто хочу, чтобы наша «вёска» жила»: философия полешуков из Житковичского района (СБ, 2019) Абрад "Юр'я" | ЖЫВАЯ КУЛЬТУРА (Беларусь 3, 2018) ДОЧЬ ПРИПЯТИ | Документальный фильм (Беларусьфильм, 2012) КОЛА ЧАСУ | Документальный фильм (Беларусьфильм, 2012) Форум для отзывов 11 не существует. |
|

