Дзесятая традыцыя народнага ткацтва будзе ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь
12.08.2021 На пасяджэнні Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны, якое адбылося ў Міністэрстве культуры 11 жніўня 2021 г., прынята рашэнне аб неабходнасці надання статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці ткацтву посцілак у тэхніцы аднабаковага перабору, якое здаўна бытавала і захоўваецца да сённяшняга дня майстрамі Лепельскага раёна Віцебскай вобласці. У Міністэрстве культуры прапанову аб наданні статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці элементу нематэрыяльнай культурнай спадчыны прадставілі:
У экспертным заключэнні І.В.Мазюк адзначыла адметную гісторыю вывучэння, развіцця і сучаснага бытавання гэтай ткацкай традыцыі: “Сярод традыцыйных ткацкіх тэхнік, распаўсюджаных на Беларусі, аднабаковы перабор з прыціскной асновай займае асаблівае месца ў народнай кльтуры дзякуючы сваім унікальным магчымасцям дэкаравання тэкстылю. Гэтая тэхніка – вынік паступеннага развіцця культуры хатняга ручнога ткацтва, яе з’яўленне абумоўлена тэхналагічным і мастацкім вопытам многіх пакаленняў майстроў, іх вынаходлівасцю, патрэбай самапраяўлення, імкненнем да новых эстэтычных дасягненняў.
Ткацтва посцілак у тэхніцы аднабаковага перабору стане дзесятай ткацкай традыцыяй, уключанай у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Пра адметныя ткацкія тэхналогіі і іх сучасных носьбітаў можна даведацца ў раздзеле Традыцыйныя рамёствы Інвентара НКС
Форум для отзывов 11 не существует. |
|


