Адметныя падзеі ў сферы аховы нематэрыяльнай культурнай спадчыны Брэсцкай вобласці

24.02.2023 У філіяле Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея “Мастацкі музей” адбылася прэзентацыя выставачнага праекта “Брэстчына этнаграфічная”. Праект уключае ў сябе тры выставы, якія на працягу 2023 года будуць знаёміць наведвальнікаў з самабытнай культурай розных рэгіёнаў Брэсцкай вобласці. Адкрывае праект выстава “Пружанска-Камянецкі край”. На выставе прадстаўлены традыцыйныя касцюмы Ваўкавыска-Камянецкага строю, двухасноўныя дываны, выцінанкі, ганчарныя вырабы, прадметы побыту і ўсё тое, што з'яўляецца візітнай карткай краю. На выставе прадстаўлена каля 50 прадметы з фондаў Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея. Экспазіцыя будзе працаваць да 20 сакавіка 2023 года. Фотарэпартажы наведвальнікаў выставы: @Ігар Бараноўскі, @Татьяна Бритун

2023_Ігар Бараноўскі_фб-2.jpg
Выставачны праект “Брэстчына этнаграфічная. Пружанска-Камянецкі край” пачаў дзейнічаць у Мастацкім музеі
(Зара, 25.02.2023)

20-21.05.2022 У Пінску прайшоў восьмы абласны фестываль фальклорнага мастацтва “Радавод”.Больш за тры тысячы дзяцей і падлеткаў прынялі ўдзел у фестывалі, 800 – сталі фіналістамі ў розных намінацыях. На пінскай пешаходнай вуліцы працаваў горад майстроў, дзе ўдзельнікі прадэманстравалі цікавыя работы ў розных тэхніках ткацтва, выцінанкі, ганчарства, вязання, вышыўкі, роспісу па шкле, саломапляцення. Паўсюль выступалі фальклорныя інструментальныя групы, якія гучна гралі і звонка выконвалі традыцыйныя песні, стваралі добры настрой ўсім гледачам. Не сапсавала яго нават даждлівае надвор’е

Радавод-2.jpg

21.02.2021 У Брэсцкім абласным грамадска-культурным цэнтры 21 лютага адкрылася выстава “Жывая спадчына Берасцейшчыны”, прымеркаваная да абласнога свята “Жывыя вытокі” і Міжнароднага дня роднай мовы. Упершыню для жыхароў і гасцей горада Брэста прадстаўлены 20 элементаў нематэрыяльнай гісторыка-культурнай спадчыны Брэсцкай вобласці. Экспазіцыя запрашае пазнаёміцца з творчасцю народных майстроў Рэспублікі Беларусь – разьбяроў Міколы Тарасюка з вёскі Стойлы Пружанскага раёна і Івана Супрунчыка з вёскі Цераблічы Столінскага раёна, даведацца аб тэхналогіі вырабу шчэпавай птушкі-абярэга з Бярозаўскага раёна і традыцыях выпякання грэчанага хлеба Маларытчыны. Прадстаўлены традыцыі ганчарнай вытворчасці з вёскі Гарадная Столінскага раёна, тэхналогіі ткацтва падвойных дываноў з Камянецкага раёна, абрад ваджэння Кусты з вёскі Лобча Лунінецкага раёна, традыцыі веснавых карагодаў Піншчыны, тройчага памінання продкаў Ганцаўшчыны і іншыя адметныя праявы нематэрыяльнай культурнай спадчыны. Падчас адкрыцця ў выставачнай зале ДзУК “Брэсцкі абласны грамадска-культурны цэнтр” адбылася прэзентацыя нематэрыяльных гісторыка-культарных каштоўнасцей з удзелам носьбітаў традыцый. 

mova-17-Зара_Каравай-4.jpg




Зварот да спісу


Форум для отзывов 11 не существует.