Адметныя падзеі ў сферы аховы нематэрыяльнай культурнай спадчыны Гомельскай вобласці

22.04.2023 Свята народных традыцый сабрала ў Калiнкавiчах больш за тры сотні ўдзельнікаў. У межах свята адбыліся творчыя спаботніцтвы па трох напрамках. Гэта адкрыты конкурс фальклору «ФОЛК-ФЭСТ», ХI абласны конкурс выканаўцаў народных бытавых танцаў «ТАНЦ-ФЭСТ «ВЫТОКI», адкрытая выстава выданняў па народных традыцыях «КЛЮЧЫ-ФЭСТ». На свята прыехалі ўдзельнікі з усёй Гомельшчыны, Магілёўскай, Брэсцкай абласцей і г. Мінска. Згодна ўмовам конкурсаў, усе творчыя праграмы былі створаны на аснове мясцовай фальклорнай спадчыны. Актыўны ўдзел прыянлі носьбмты і пераемнікі традцый з Акцябрскага, Ельскага, Петрыкаўскага, Гомельскага, Калінкавіцкага, Буда-Кашалёўскага, Хойніцкага і іншых раёнаў Беларускага Палесся. У рабоце журы, акрамя знаўцаў фальклору Гомельшчыны, прынялі ўдзел спецыялісты па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў А.Т.Каліноўская і А.В.Гумінская і вядомы этнахарэограф з Любанскага раёну С.Г.Выскварка
"Крыніцы-Фэст" – свята народных традыцый (Гомельскі АЦНТ, 24.04.2023)
Адкрытае свята народных традыцый сабрала ў Калiнкавiчах творчыя калектывы з усiх куткоў Беларусi (Гомельская праўда, 22.04.2023)

2023_Конкурс з журы_Артыкул.jpg
На фота: удзельнікі танцавальнага конкурсу з членамі журы і арганізатарамі свята

10.01.2023 Народны фальклорны калектыў "Таняжанка" Лельчыцкага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці ўганараваны спецыяльнай прэміяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва за значныя дасягненні ў захаванні музычнай спадчыны, звычаяў і традыцый Палескага рэгіёна. Адной з адметных мясцовых традыцый, якія захоўвае калектыў, абраду гукання вясны “Чырачка” нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці. Штогод на гэта свята ў Тонежы чакаюць гасцей, каб гукаць вясну разам, селета яно адбудзецца 26 лютага. Дзейнасці калектыву з нагоды ўрачыстай падзеі прысвечаны шэраг артыкулаў і відэасюжэтаў:
Народны фальклорны калектыў «Таняжанка» – лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (Гомельскі АЦНТ, 17.01.2023)
Рассказываем про уникальный фольклорный коллектив с Полесья (СТВ, 15.01.2023)
Поздравляем народный фольклорный коллектив «Таняжанка» (Светлае жыццё, 11.01.2023)
Песни соловьиного берега, или Как в Тонеже берегут культурный код предков (БЕЛТА, 07.01.2023)

2023_Белта-1_на ЖС.jpg

25.11.2022 Гомельскі абласны цэнтр народнай творчасці" правёў абласны семінар "Актуальныя пытанні аховы нематэрыяльнай культурнай спадчыны Гомельскай вобласці". Прывітала гасцей і ўдзельнікаў семінара дырэктар установы Наталля Дзмітрыеўна Сафрановіч. У ходзе семінара былі асветлены тэмы ўзаемадзеяння ўстаноў культуры Гомельскай вобласці з установай адукацыі "Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў" (БДУКМ), асаблівасці аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей у розных галінах нематэрыяльнай культурнай спадчыны. У якасці запрошаных спікераў выступілі спецыялісты БДУКМ у сферы аховы нематэрыяльнай культурнай спадчыны Каліноўская Алена Тадэвушаўна і Сташкевіч Ала Барысаўна, а таксама носьбіт нематэрыяльнай спадчыны Гомельскага раёна Шыпкоў Віктар Уладзіміравіч. Удзельнікаў семінара пазнаёмілі з асаблівасцямі аховы нематэрыяльных культурных каштоўнасцей, асноўнымі тэндэнцыямі рэалізацыі Канвенцыі ЮНЕСКА 2003 г., інтэграцыяй культурнай спадчыны ў турыстычную дзейнасць, была разгледжана такая важная тэма, як роля асобы ў захаванні нематэрыяльных культурных каштоўнасцей. Напрыканцы семінара прадстаўнікі раёнаў абмяняліся досведам працы па ахове нематэрыяльнай спадчыны Гомельшчыны.

IMG_6750-min-1024x683.jpg

28.01.2022 У Гомельскім абласным цэнтры народнай творчасці падрыхтавалі новую выставу-прэзентацыю нематэрыяльных культурных каштоўнасцей "Жывая спадчына Гомельшчыны", якая працуе ў Гомелі з 28 студзеня да 4 лютага, а з 11 лютага будзе экспанавацца ў Дзелавым і культурным комплексе Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі (г. Масква) да Міжнароднага дня роднай мовы
У Гомельскім абласным цэнтры народнай творчасці прайшла прэзентацыя абласной выставы «Жывая спадчына Гомельшчыны» (Гомельская праўда, 29.01.2022)
ФОТОФАКТ: В Гомельском ОЦНТ подготовили выставку "Жывая спадчына Гомельшчыны" (Гомельская праўда, 03.02.2022)

2022_Выстава-2-ш.jpg

2022_Выстава-3-ш.jpg

04.02.2021 Упершыню ў горадзе Гомелі адкрылася выстава-прэзентацыя нематэрыяльнай культурнай спадчыны Гомельскай вобласці “Жывая спадчына Гомельшчыны”. Выстаўка расказвае пра 12 нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, дзве з якіх, вясновы абрад “Юраўскі карагод” у в. Пагост Жыткавіцкага раёна і лясное бртніцтва на прыкладзе Лельчыцкага раёна, уключаны ў спісы нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА. Арганізатары выставы-прэзентацыі: установа “Гомельскі абласны цэнтр народнай творчасці” сумесна з раённымі ўстановамі культуры спадзяюцца, што такая адметная экспазіцыя спадабаецца наведвальнікам і зацікавіць іх у далейшым спазнанні таямніц культурнай спадчыны Гомельшчыны. Выстава працягнецца да 27 лютага 2021 года
Обряды, традиции, ремесла – с нематериальным культурным наследием региона знакомит выставка в Гомеле (Гомельская праўда, 05.02.2021)
Земные и мистические. Как наши предки помогали пчелам, просили здоровья у каменных идолов и разговаривали со стихией (Гомельская праўда, 13.02.2021)

02_ЖС Гомельшчыны_афіша-фрагмент-2.jpg

Зварот да спісу


Форум для отзывов 11 не существует.