22.01.2020
Завяршыўся сезон калядных ігрышчаў зацягваннем Каляды на дуб у Новінах Бярэзінскіага раёна 21 студзеня! Сёлета гаспадыню з куццёй і калядным снапом прыйшлося везці да дуба не на санках, як звычайна, а на калёсах.
На Бярэзіншчыне зацягнулі Каляду на дуба (2020, Бярэзінская панарама)
Традыцыя шчадравання "Конікі" ў Давыд-Гарадку ў пачатку 2020 г. атрымала статус гісторыка-культурнай каштоўнасці і найбольшую колькасць фота- і відэарэпартажаў:
"Конікі бягуць": як у Давыд-Гарадку адгулялі Шчадрэц (euroradio.fm, 2020). Ужо больш за сто гадоў увечары 13 студзеня па Давыд-Гарадку бегаюць "Конікі" Як толькі на небе з'яўляецца першая зорка, па мястэчку ляліць гук рога і дае старт святу. Гуртоў, на чале якіх бяжыць конік, у Давыд-Гарадку ў гэты вечар багата. Яны спыняюць машыны і мінакоў і просяць гасцінцы. І натуральна, ходзяць па дварах: пад вокнамі, з дазволу гаспадароў, спяваюць танчаць пад гармонік ды бубен, жадаюць дабра, багацця і “коб за год дождалі”. На Палессі дагэтуль людзі чакаюць дзяцей і дарослых, якія ходзяць у Каляду ці Шчодрыка, рыхтуючы напярэдадні гасцінцы ды грошы.
Па вуліцах каня вадзілі ... (media-polesye.by, 2020). Свята на Шчодры вечар у Давыд-Гарадку ў 2020 годзе сабрала неверагодную колькасць гасцей, а калядоўшчыкі праявілі фантазію і талент. Ва ўнікальным Калядным абрадзе сёлета паўдзельнічаў і марушкінскі гурт з Падмаскоўя. Шчадраваць з рэкрутамі хадзіў Гедымінас Таранда. Як усё праходзіла, глядзіце ў відэасюжэце Медыя-Палесся і рэпартажах іншых тэлеканалаў:
«Больш запрашаеш – больш дадаецца». Праводзім Щодрыкі разам з калядоўшчыкамі з Давыд-Гарадка (CТВ, 2020)
У Давід-Гарадку штогод праходзяць "Конікі” (Беларусь 1, 2020)
Колядки со звездой: «коники» в Давид-Городке (ОНТ, 2020)
Паглядзелі, як праходзіць народнае абрадавае ігрышча «Ката пячы» (Звязда, 2019). Для шырокай публікі гульню «Ката пячы» ўпершыню паказалі ў сярэдзіне 80-х у праграме «Запрашаем на вячоркі», якая некалі ішла на айчынным тэлебачанні. У 2019 г. 27 лістапада саўдзельнікамі і назіральнікамі яе сталі не толькі журналісты «Звязды», але і тэлевізійнікі з «Беларусь 3» — у хуткім часе пра скірмантаўскага «ката» раскажа выпуск праграмы «Жывая культура».
Фота А. Кляшчука
Зварот да спісу
Форум для отзывов 11 не существует.