Каляндар падзей
09.09.2014
Гурт "Незабудкі" з в. Галавенчыцы Чавускага р-на
Пад час летняй экспедыцыі РМГА "Студэнцкае этнаграфічнае таварыства" па Чавускім раёне быў праведзены маніторынг стану аўтэнтычнага гурта "Незабудкі" з в. Галавенчыцы. Спеўны і танцавальны стыль, які яны рэпрэзнентуюць, ахоўваецца дзяржавай як элемент нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі.
|
06.09.2014
Фольк-фэст Камяніца
На тэрыторыі Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту (вёска Азярцо пад Мінскам) прайшоў фольк-фэст "Камяніца".
|
|
|
01.09.2014
Этнаграфічны летнік на Петрыкаўшчыне
У жніўні на тэрыторыі Петрыкаўскага раёна прайшоў этнаграфічны летнік.
Хаця паўнавартасных працоўных
экспедыцыйных дзён было толькі тры, за гэты час удзельнікі паспелі даследаваць
15 вёсак.
Сабраны матэрыял дазваляе даць агульную характарыстыку нематэрыяльнай культурнай
спадчыны і матэрыяльнай культуры раёна.
|
|
|
|
|
|
31.07.2014
Брама скарбаў Ларысы Лось
Царскія брамы з саломкі –
гэта выключна беларускі твор мастацтва.
Зараз толькі тры
аўтэнтычныя саламяныя царскія брамы захоўваюцца ў музеях. Ні ў адной царкве такіх брамаў няма. Усе тры брамы рэстаўравала
народны майстар Беларусі,
мастачка Ларыса Лось, якой нядаўна споўнілася 86 гадоў.
|
|
|
|
|
|