Інвентар НКС

   Пошук
Вобласць:       Раён:

  • Абрад “Насіць намётку” жыхароў в. Папшычы Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці з’яўляецца мадыфікацыяй старажытнага абыдзённага абраду. Штогод на свята Спаслання Духа Святога на апосталаў «Зялёныя свёнткі» жыхары вёскі Папшычы збіраюцца, каб пранесці намётку. Практыка здзяйснення гэтага абраду не перапынялася ад моманту ўзнікнення. Абрад распачынаецца адмысловым спевам «Krуlu nieba wysokiego», пасля чаго выстройваецца працэсія і разгортваецца адрэз палатна — намётка — даўжынёй 5—6 метраў, якую трымаюць найбольш маладыя члены супольнасці, а па магчымасці — дзеці. Мясцовыя жыхары, якія сабраліся ў вёсцы ля крыжа, дзе пачынаецца абрад, кладуць на намётку ахвяру. Сёння гэта грошы. Намётку праносяць над маленькімі дзецьмі і іх бацькамі, што заклікана паўплываць на іх здароўе і дабрабыт. Пасля са спевамі працэсія накіроўваецца праз усю вёску да капліцы на могілкі. Шлях працэсіі, да якой далучаюцца іншыя жыхары Папшычаў, няблізкі. Калі намётку прыносяць на могілкі, яе асвячаюць. Там жа адбываецца Святая імша, падчас якой намётку трымаюць разгорнутай. Усе, хто прыехаў на могілкі і не ішоў у працэсіі, кладуць сваю ахвяру. Пасля імшы намётку ахвяруюць на патрэбы парафіяльнага касцёла ў вёсцы Удзела. Вяскоўцы вераць у сілу абраду: «Ну, нічога ж у вёсцы было, нічога надта. Ні вісільнікаў ніколі не было, нічога»
  • Будслаўскі фэст з’яўляецца істотным чыннікам ушанавання абраза Маці Божай Будслаўскай, які захоўваецца ў касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў в. Будслаў Мядзельскага раёна Мінскай вобласці. Абраз славіцца шматлікімі цудамі, а Будслаў вядомы як месца яўлення вернікам Найсвяцейшай Дзевы Марыі, якое, па легендзе, адбылося 2 ліпеня 1588 г. Будслаўскі фэст адбываецца штогод у першую пятніцу і суботу ліпеня. На фэст у Будслаў з’язджаюцца, як правіла, усе біскупы Каталіцкай Царквы Беларусі, вялікая колькасць святароў і прадстаўнікі самых розных манаскіх ордэнаў. Абавязкова ўдзельнічае ва ўрачыстасцях Апостальскі нунцый у Беларусі. Прыязджаюць у Будслаў прадстаўнікі Грэка-Каталіцкага (уніяцкага) духавенства і Праваслаўнай Царквы, а таксама іерархі іншых краін, прадстаўнікі ўрада і мясцовага кіраўніцтва. Вернікі прыязджаюць на фэст па чыгунцы, на асабістым транспарце, аўтобусамі, якія заказваюць прыходы, па вадзе (на байдарках), на роварах. Усіх гэтых людзей завуць паломнікамі (пілігрымамі). Аднак найвялікшай павагай карыстаюцца тыя з іх, хто шлях у Будслаў пераадольвае пешшу. Праграма свята ўключае сустрэчу і прывітанне паломнікаў святарамі, Святыя Імшы, якія ідуць адна за адной, начную працэсію са свечкамі, маладзёжнае малітоўнае чуванне, пакланенне найсвяцейшым дарам, гадзіны малітвы Маці Божай, святы Разарый, літанію да Божай Маці і інш. Будслаў з’яўляецца галоўным аб’ектам паломніцтва католікаў Беларусі. Паломнікамі на Будслаўскі фэст з’яўляюцца вернікі з іншых краін: Расіі, Літвы, Польшчы, Славеніі, Украіны, Італіі. Традыцыю ўшанавання абраза Маці Божай Будслаўскай вернікі пераймаюць у сям’і ці праз царкоўныя суполкі. На фэст часта прыязджаюць сем’ямі, прысутнічаюць вернікі рознага ўзросту, што садзейнічае захаванню сувязей паміж пакаленнямі
  • Песенная паэзія фальклорнага гурта вёскі Казлы ў прыватнасці пазаабрадавая лірыка (любоўная і сямейная), традыцыйныя каляндарна-абрадавыя песні – гэта мастацкае выказванне эстэтычных адносін народа да рэчаіснасці: прыроды, побыту, працы селяніна, абрадаў і звычаяў, што вякамі бытуюць у сялянскім асяроддзі: да прыгажосці самога чалавека: знешняй і ўнутранай. У песеннай паэзіі адлюстраваліся таксама і ідэалы эстэтычнай свядомасці народа: яго рэлігійныя пачуцці і ўяўныя, па-мастацку ідэалізаваныя малюнкі сялянскага жыцця. Рэпертуар і манера выканання, уласцівая казлоўскаму гурту, рэпрэзентуе, з аднаго боку, тыповыя і яскравыя прыкметы цэнтральнапалескага спеўнага стылю, з другога – вызначаецца самабытнасцю. Найбольш адметная частка песеннага календара вёскі Казлы – веснавыя загуканні. Менавіта ў гэтай групе песень найбольш яскрава праяўляюцца стылявыя асаблівасці палескага веснавога календара і галоўнае значэнне веснавых песень – сваім гучаннем наблізіць надыход вясны. Менавіта напевы веснавых закліканняў у поўную меру раскрываюць склаўшаеся ў музычным побыце Палесся паняцце спяваць “гóласна”. Традыцыі “гóласнага” спявання на адкрытым паветры (“на волі”) веснавых загуканняў у выкананні казлоўскіх спявачак яскрава выяўляюць і сваю імператыўна-рытуальную аснову, і сваю эстэтычную значнасць, і каларыстычную ёмістасць гукавой палітры народнай школы спявання на адкрытым паветры. Другая адметнасць мясцовай песеннай традыцыі – стыль спявання, які мае назву дыяфонія на элементах бурданіравання. Гэта адзін з найбольш архаічных тыпаў музычна-фальклорнага шматгалосся, які аб’ядноўвае рысы аднагалоснага спявання ва ўнісон і двухгалосных спеваў. Пры гэтым галасы суадносяцца такім чынам, што адзін з іх выконвае асноўную мелодыю, а другі час ад часу “прыпыняецца” на галоўнай ладавай апоры, утвараючы тэрцавыя або квартавыя сугуччы, якія “расквечваюць” асноўную мелодыю. У в. Казлы ў такім стылі выконваецца частка вясельных песень
“вэсну співаты” “провады зімы” "драць заяц" аб’яўленне пана абрад абрады абраз аброк абыход абыход двароў арнамент, узор аснова бандарнае рамяство бандарства баран баранава батлейка беларуская дуда беларуская саломка белаўзорыстае ткацтва, традыцыя, ручнік берда божая маці бортнік бульбяныя бліны бурдон бэтлейка бярэзінскі раён в. пагост вада валёнкі валянне велікодны карагод, "лука", маркава вёска шыпілавічы воўна выдаўбіць човен выразанка выразкі вырэзванне з паперы выстрыганка выцінанка выцінанка-выбіванка вышыўка вялікдзень вянкі вярба вяселле вясельныя гульні, песні, "рагаты" каравай, звычай г.п.мір габелен гаворка ганчарства гліна гліняная свістулька гліняная цацка гуканне вясны гульні гульня гурт даўбёжнае рамяство дзед дзежка дзень абраза маці боскай казанскай дзеці дранікі дрэва дуда дудар дударская музыка дударства дудары дудзелкі дудка-выкрутка душа дываны дыялект дыялог дэмбрава ежа жлоб жніво жораўскі хлеб, "кулітка", бохан, хлеб на сыроватцы жывёла жытні хлеб запусты засуха, дождж, магія, ураджай ігрышча “ката пячы” інсіта, мастацтва прымітыву, наіўнае мастацтва інструменты к+м+б кадрыля кадычак казкавыя сюжэты казкі калода, борць, вулей каляда калядная зорка калядная зорка случчыны, звязда, шчадрэц каляды каляндар камень, паданне, аброк, маладыя, здароўе камяні каравай каравайніцы каравайніцы, дзяжа, мука, печ, “шышкі” карагод карагоды каспер, мельхіёр і балтазар касцёл каталіцтва кваснік кераміка клёцкі конік, шчодры вэчор кросны кросны, перабор, набіванкі, подвязь, штапноўка крыжы крыніца культ камянёў купалаўскі тэатр купалле куст кухня лагойшчына лапці лірыка лодка-аднадрэўка лыка лялька лясное бортніцтва майстар макавей макатка маляванка маляванкі маска масла масленіца масленка музыка мядовы спас найгрыш, капэля. вясельны марш, вальс, намётка народная гульня неглюбка неглюбскі строй павук падвойнае ткацтва пакланенне палессе паломніцтва