Каляндар падзей

RSS
Фильтр
Начало активности (дата):   Календарь ... Календарь
  

Палеская вечарына ў Карэтным дворыку 19.05.2018 Палеская вечарына ў Карэтным дворыку
19 траўня, калі паўсюль адзначаюць “Ноч музеяў”, у Карэтным дворыку мінскага Верхняга горада адбудзецца Палескі спеўны сход разам з гуртом Vuraj i аўтэнтычным гуртом "Вытокі" з вёскі Дзятлавічы Лунінецкага раёна.
Міжнародны форум даследчыкаў беларускай казкі 17.05.2018 Міжнародны форум даследчыкаў беларускай казкі
Міжнародны форум даследчыкаў беларускай казкі – маштабнае мерапрыемства, якое ўключае навуковую канферэнцыю, круглы стол, выступы майстроў казкавага жанру. Арганізатар Форуму – дзяржаўная навуковая ўстанова “Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі”.
Лекцыя “Позневясновыя святы: ад Юр'я да Купалля” 17.05.2018 Лекцыя “Позневясновыя святы: ад Юр'я да Купалля”
17 траўня, на Ушэсце, у мінскім Доме-музэі І зьезду РСДРП (пр-т Незалежнасці, 31А) пройдзе лекцыя даследчыцы Алены Ляшкевіч "Позневясновыя святы: ад Юр'я да Купалля" і танцавальная вечарына.
Патрыцыя Свіціна выступіць з этна-праектам 15.05.2018 Патрыцыя Свіціна выступіць з этна-праектам

Патрыцыя Свіціна 15 траўня пакажа ў Мінску праграму, падрыхтаваную для Euroradio Folk Festival у Маскве. Дзяўчына займалася спевамі ў этнамузыколага Ірэны Катвіцкай, удзельнічала ў шоў “Я магу” ў 2015-м годзе з песняй абраду пахавання стралы, у 2016-м спявала на фестывалі “Камяніца”.

Лекцыя “Позневясновыя святы: Юр'я і Мікола” 13.05.2018 Лекцыя “Позневясновыя святы: Юр'я і Мікола”
У Гародні 13 траўня пройдзе лекцыя даследчыцы Алены Ляшкевіч “Позневясновыя святы: Юр'я і Мікола”.
Любанскі гурт "Верабейкі" адзначыць 25-годдзе канцэртам у МІнску 10.05.2018 Любанскі гурт "Верабейкі" адзначыць 25-годдзе канцэртам у МІнску
Узорны фальклорны ансамбль "Верабейкі" з Любані адзначыць сваё 25-годдзе канцэртам у мІнскім Палацы культуры ветэранаў