Каляндар падзей

RSS
Фильтр
Начало активности (дата):   Календарь ... Календарь
  

Летнік традыцыйнай культуры «Карагоднае кола» ў вёсцы Пагост Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці 01.08.2022 Летнік традыцыйнай культуры «Карагоднае кола» ў вёсцы Пагост Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці

Летнік традыцыйнай культуры «Карагоднае кола» прайшоў на Тураўшчыне з 1 па 7 жніўня 2022 года. Фальклорна-этнаграфічны летнік быў арганізаваны ў межах праекта ЮНЕСКА па захаванню элемента нематэрыяльнай культурнай спадчыны «Вясновы абрад «Юраўскі карагод», уключанага ў Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА, якая патрабуе тэрміновай аховы

Творчыя спаборніцтвы сярод майстроў беларускіх традыцыйных танцаў  у 2022 годзе 16.07.2022 Творчыя спаборніцтвы сярод майстроў беларускіх традыцыйных танцаў у 2022 годзе
16.07.2022 На плошчы Свабоды ў Віцебску прайшоў IX Міжнародны турнір нацыянальных танцаў «Танчым разам» у межах  Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску»
Адметныя падзеі ў сферы аховы нематэрыяльнай культурнай спадчыны Мінскай вобласці 30.03.2022 Адметныя падзеі ў сферы аховы нематэрыяльнай культурнай спадчыны Мінскай вобласці
30.03.2022 У Мінскім абласным цэнтры народнай творчасці адбыўся абласны семінар-практыкум “Праца з элементамі НКС: актуальныя падыходы да выяўлення, выкарыстання і захавання”
Святочная прэзентацыя праекта "Традыцыйны строй" у Мінску 05.02.2022 Святочная прэзентацыя праекта "Традыцыйны строй" у Мінску
У Мінску 5 лютага 2022 г. адбудзецца святочная прэзентацыя праекта "Традыцыйны строй".  У праграме – прэм’ера новых выпускаў праекта, лекцыя “Зімовае адзенне беларусаў” ад Аляксандры Мятлеўскай, паказ зімовага адзення ад Аляксея Друпава, выступ удзельнікаў фольк-гурта "Ліцьвіны", танцы з "Капэлай Алёны Мялешкі"
Круглы стол аб наданні статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці традыцыйным стравам з бульбы 03.12.2021 Круглы стол аб наданні статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці традыцыйным стравам з бульбы
На базе Цэнтра нематэрыяльнай культурнай спадчыны БДУКМ у снежні 2021 года адбылося пасяджэнне экспертнай групы па пытанню падрыхтоўкі прапановы аб наданні статусу нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці традыцыі прыгатавання дранікаў, бульбяных бліноў і іншых страў з таркаванай бульбы на тэрыторыі Беларусі. У пасяджэнні прынялі ўдзел спецыялісты БДКУМ, БДУ, Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь