Каляндар падзей
28.01.2014
Урачыстасць у гонар ушанавання абраза Маці Божай Будслаўскай (Будслаўскі фэст)
Гісторыя масавых паломніцтваў да абраза Маці Божай Будслаўскай пачалася пасля з’яўлення ў Будзе ў 1613 г. цудатворнага абраза Божай Маці і з цудамі, якія сталі здарацца ў касцёле пасля з’яўлення тут абраза. Дзякуючы распаўсюджванню звестак пра цудадзейны абраз Маці Божай, вернікі ва ўсе часы прыязджалі для пакланення і ўшанавання.
|
|
|
|
|
28.01.2014
Традыцыя вырабу валёнак у Міёрскім раёне Віцебскай вобласці
На Міёршчыне традыцыя вырабу валёнак перадаецца ў сем’ях ад пакалення да пакалення. Валёнкі валяюць з авечай воўны, якую стрыгуць у адпаведны час, восенню ці вясной, каб была неабходнай даўжыні. Воўну не мыюць, каб лягчэй збівалася.
|
|
|
22.01.2014
"Конікі" у Давыд-Гарадку 13.01.2014 г.
У ноч з 13 на 14 студзеня ізноў па традыцыі ў старадаўнім горадзе Давыд-Гарадок Брэсцкай вобласці прайшло народнае тэатралізаванае свята “Конікі”.
|
21.01.2014
Калядныя цыганы ў Віркаве Клічаўскага раёна 13 студзеня 2014 г.
У Клічаўскім раёне калядавалі пад стары Новы год 13 студзеня. З дапамогай работніцы Віркаўскага сельскага клуба Васьковай Жаны Міхайлаўны і загадчыцы аўтаклуба цэнтралізаванай клубнай сістэмы Клічаўскага раёна Ачыновіч Жаны Яўгенаўны суполка вёскі Віркаў адрадзіла калядны абрад “Цыганы”, які шмат гадоў таму бытаваў на гэтай тэрыторы. Яшчэ жывыя носьбіты абраду. Каледзіч Надзея Іванаўна, 1937 года нараджэння сама была удзельніцай гурта цыганоў, таму яна і з’яўлялася галоўнай дарадчыцай і крытычнай назіральніцай.
|
|
|
|
|