Каляндар падзей
19.10.2019
Міжнародная сустрэча аматараў традыцыйнай музыкі і танцаў «Дзень і ноч танцаў у гарадзенскіх дворыках»
На Гродзеншчыне ў трэці раз адбудзецца міжнародная сустрэча аматараў традыцыйнай музыкі і танцаў «ДЗЕНЬ І НОЧ ТАНЦАЎ 19/Х/19 У ГАРАДЗЕНСКІХ ДВОРЫКАХ». Удзельнікаў сустрэчы запрашаюць далучыцца да традыцыйных танцаў, якія спрадвеку танцавалі нашыя продкі. У рэпертуары — полькі, вальсы, факстроты, абэркі, мазуркі, фігурныя танцы. Сустрэча збярэ музыкальныя капэлы з Беларусі, Польшчы, Латвіі і Расіі. Упершыню ў Беларусі госці сустрэчы завітаюць на ярмарак майстроў музычных інструментаў, дзе змогуць пазнаёміцца з іх аўтарамі і калекцыянерамі.
|
|
|
|
10.07.2019
Народная праграма "Славянскага базару" разгорнецца на вуліцах Віцебска
Падчас XXVIII Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" на вуліцах горада будзе багата прадстаўлена беларуская народная культура, нематэрыяльная культурная спадчына Віцебшчыны. Жыхары Віцебска і госці горада змогуць пабачыць яскравыя святы і конкурсы традыцыйных рамёстваў і народных выканальніцкіх мастацтваў.
|
05.07.2019
КАРАГОД ЛЕТНІХ СВЯТАЎ
Прапануем спіс лепшых публікацый пра маляўнічыя летнія святы, а таксама спасылкі на анонсы цікавых ліпеньскіх імпрэзаў, што рэпрэзентуюць адметныя праявы нематэрыяльнай культурнай спадчыны нашай краіны
|
|
|
19.05.2019
Палескія бортнікі запрашаюць на сустрэчу напярэдадні Сусветнага дня пчол
Запрашаем на мерапрыемства вялікага значэння – святкаванне Сусветнага дня пчол, якое было вызначана ААН і ўпершыню ў Беларусі праведзена ў Лельчыцах (так бы мовіць сталіцы традыцыйнага бортніцтва) і на Гарадзеншчыне ў 2018 годзе. Сёлета свята пчалы адбудзецца ў аграгарадку Сіманічы Лельчыцкага раёна ў нядзелю 19 мая
|
06.05.2019
Юраўскі карагод прайшоў па вёсцы Пагост у Жыткавіцкім раёне
Старажытны абрад “Юраўскі карагод” адбыўся 6 мая ў вёсцы Пагост Жыткавіцкага раёна. Яго па старадаўніх канонах правялі на свята Юр’я мясцовыя жыхары, сярод якіх ўдзельнікі народнага фальклорна-этнаграфічнага ансамбля “Міжрэчча” Пагосцкага клуба-бібліятэкі ДУК “Жыткавіцкі раённы цэнтр народнай творчасці і арганізацыі вольнага часу насельніцтва” на чале з Кацярынай Панчэняй – старэйшай захавальніцай мясцовых фальклорна-абрадавых традыцый
|
|
|
|
|