Каляндар падзей
20.01.2015
Прэзентацыя дыска "Госціцы"
Фальклор-тэатр “Госціца” прэзентаваў другі дыск “…І куды што падзелася?”, выдадзены пры падтрымцы прадусара Віталя Супрановіча. На дыску – запісы спеваў удзельнікаў “Госціцы” розных гадоў. Прэзентацыя прайшла як творчы вечар, з успамінамі, відэофрагментамі спектакляў, падзякамі.
|
|
|
|
09.01.2015
Час жаніць Цярэшку!
У час паміж праваслаўным Раством і т. зв. Старым Новым годам у паўночнай Беларусі праходзіць абрад Жаніцьба Цярэшкі. 10 студзеня (субота) запрашаюць далучыцца да абраду клубныя ўстановы вёсак Вялікі Поўсвіж і Велеўшчына Лепельскага раёна. Прапануем Вашай увазе палявы запіс Жаніцьбы Цярэшкі з Глыбоцкага раёна.
|
24.12.2014
Залік па народным танцы ў БДУКіМ
23 снежня 2014 г. у Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў прайшоў адкрыты залік 503-й групы кафедры этналогіі і фальклору па народным танцы (выкладчык – Мікола Козенка)
|
|
|
|
|
|
|
|
|