Каляндар падзей
19.05.2018
Палеская вечарына ў Карэтным дворыку
19 траўня, калі паўсюль адзначаюць “Ноч музеяў”, у Карэтным дворыку мінскага Верхняга горада адбудзецца Палескі спеўны сход разам з гуртом Vuraj i аўтэнтычным гуртом "Вытокі" з вёскі Дзятлавічы Лунінецкага раёна.
|
17.05.2018
Міжнародны форум даследчыкаў беларускай казкі
Міжнародны форум даследчыкаў беларускай казкі – маштабнае мерапрыемства, якое ўключае навуковую канферэнцыю, круглы стол, выступы майстроў казкавага жанру. Арганізатар Форуму – дзяржаўная навуковая ўстанова “Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі”.
|
|
|
17.05.2018
Лекцыя “Позневясновыя святы: ад Юр'я да Купалля”
17 траўня, на Ушэсце, у мінскім Доме-музэі І зьезду РСДРП (пр-т Незалежнасці, 31А) пройдзе лекцыя даследчыцы Алены Ляшкевіч "Позневясновыя святы: ад Юр'я да Купалля" і танцавальная вечарына.
|
15.05.2018
Патрыцыя Свіціна выступіць з этна-праектам
Патрыцыя Свіціна 15 траўня пакажа ў Мінску праграму, падрыхтаваную для Euroradio Folk Festival у Маскве. Дзяўчына займалася спевамі ў этнамузыколага Ірэны Катвіцкай, удзельнічала ў шоў “Я магу” ў 2015-м годзе з песняй абраду пахавання стралы, у 2016-м спявала на фестывалі “Камяніца”.
|
|
|
|
|
|
|
|
|